28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падпісаў закон аб непажаданых у РФ міжнародных арганізацыях

9
Пуцін падпісаў закон аб непажаданых у РФ міжнародных арганізацыях

Праваабаронцы ацэньваюць закон як чарговую спробу ціску на дэмакратычныя вольнасці.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб непажаданых у Расеі замежных і міжнародных арганізацыях. Тэкст закона змешчаны ў суботу на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, піша «Інтэрфакс».

Згодна з законам, непажаданай можа быць прызнаная дзейнасць замежнай або міжнароднай няўрадавай арганізацыі, якая нясе пагрозу падвалінам канстытуцыйнага ладу Расеі, абараназдольнасці краіны ці бяспецы дзяржавы.

Закон дае генпракурору або ягоным намеснікам права забараняць непажаданым арганізацыям ажыццяўляць праграмы і праекты на тэрыторыі Расеі. Рабіцца гэта павінна на ўзгадненне з МЗС. Прадугледжаная і магчымасць выключэння арганізацыі з пераліку непажаданых.

Акрамя таго, закон абавязвае крэдытныя і некрэдытныя фінансавыя арганізацыі адмовіць у правядзенні аперацыі з грашовымі сродкамі ды іншай маёмасцю, адной са старон якой з'яўляецца арганізацыя, уключаная ў пералік непажаданых у Расеі.

Крэдытныя і некрэдытныя арганізацыі таксама павінны падаваць інфармацыю аб фактах адмовы ў правядзенні такой аперацыі ў «Росфинмониторинг», а ён у сваю чаргу падае такую інфармацыю ў Генпракуратуру і ў міністэрства юстыцыі.

Таксама закон удакладняе пакаранне за ажыццяўленне дзейнасці ў Расеі непажаданай арганізацыі, калі гэтыя дзеянні не змяшчаюць крымінальна каральныя дзеі. За такое прадугледжваецца адміністрацыйны штраф для грамадзян на суму ад 5 да 15 тысяч рублёў; для службовых асоб - ад 20 да 50 тысяч рублёў; для юрыдычных асоб ад 50 да 100 тысяч рублёў.

Законам прадугледжанае ўвядзенне крымінальнага пакарання, калі кіраўніцтва альбо ўдзельнікі непажаданай арганізацыі два разы на працягу аднаго года падпадалі пад адміністрацыйнае пакаранне за аналагічныя злачынствы. За гэта прадугледжаны штраф ад 300 да 500 тысяч рублёў або на суму заробку або іншага даходу асуджанага за перыяд ад 2 да 3 гадоў альбо абавязковымі работамі на тэрмін да 360 гадзін.

Прычым асоба, што самахоць спынiла ўдзел у дзейнасці непажаданай арганізацыі, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі ў яе дзеяннях не змяшчаецца іншага складу злачынства.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках