2 траўня 2024, Чацвер, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі выбіраюць прэзідэнта

10
Палякі выбіраюць прэзідэнта

Больш за 27 тысяч выбарчых участкаў адкрыліся ў нядзелю ў Польшчы а 07:00 раніцы паводле мясцовага часу (08:00 паводле Менску).

Яны будуць працаваць да 21:00. Толькі пасля заканчэння галасавання мясцовыя СМІ змогуць апублікаваць дадзеныя exit poll.

Нагадаем, першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбыўся 10 траўня. У другі тур выйшлі дзейны кіраўнік Польшчы Браніслаў Камароўскі (пры падтрымцы кіроўнай у краіне партыі «Грамадзянская платформа») і кандыдат ад найбуйнейшай у краіне апазіцыйнай партыі "Права і справядлівасць" Анджэй Дуда.

Яўка на ім склала 48,96%. Першае месца заняў Анджэй Дуда - 34,76%. На другім месцы - дзейны прэзідэнт Польшчы з вынікам 33,77%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках