4 траўня 2024, Субота, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генетыкі навучыліся вырошчваць гіганцкія памідоры

2
Генетыкі навучыліся вырошчваць гіганцкія памідоры

Наколькі «пераросткі» бяспечныя і якія яны на смак, пакуль невядома.

Навукоўцы адкрылі спосаб вырошчвання пладоў некаторых раслін, сярод іх таматы, павялічанага памеру. Аб ім яны распавялі ў часопісе Nature Genetics, піша «Наша нiва».

Даследаванні двух відаў таматаў з незвычайна буйнымі пладамі паказалі генетыкам на сувязь памераў пладоў з парай генаў. Унесеныя ў іх змены дазволілі атрымаць яшчэ больш буйныя плады.

Памер пладоў, як паказала даследаванне, залежыць ад працэсаў у верхняй мерыстэме, дзе сканцэнтраваны ствалавыя клеткі. Ген пад назвай WUSCHEL вызначаны як адказны за стымуляцыю выпрацоўкі ствалавых клетак, а ген CLAVATA3 – як адказны за падаўленне іх выпрацоўкі.

Пратэін другога гена патрабуе для карэктнай працы ланцужок з трох малекул цукру, але гэты ланцужок удалося скараціць. Такое змяненне другога гена дазваляе з дапамогай першага вырабляць больш ствалавых клетак, што дае больш буйныя памеры.

Механізм спрацуе і для іншых раслін. Напрыклад, у кукурузы можна павялічыць колькасць ядраў у кіяхах. Хутчэй за ўсё, плён мадыфікаваных раслін будзе бяспечнымі для здароўя, але пакуль такіх даследаванняў яшчэ не праводзілі. Аб смаку пладоў не паведамляецца.

Амаль такія ж змены дасягаліся без мадыфікацыі генаў падчас селекцыі. Вядомыя нам таматы, якія гішпанцы завезлі ў Еўропу пяцьсот гадоў таму, ужо былі гігантамі у параўнанні з недалёкімі продкамі. Яшчэ параўнальна нядаўна плады таматаў былі не большыя за аліўкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках