4 траўня 2024, Субота, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковая зацікавілася 80-гадовай пенсіянеркай, якая набыла дзве кватэры

51
Падатковая зацікавілася 80-гадовай пенсіянеркай, якая набыла дзве кватэры

Пенсіянерка 1934 года нараджэння, якая пражывае ў Шумілінскім раёне, купіла ў 2004 і 2013 годзе дзве кватэры ў Віцебску на агульную суму 870 млн рублёў.

Гэтыя факты не выслізнулі ад пільных падатковых інспектараў. Падчас праверкі выявілася відавочнае перавышэнне расходаў над даходамі - больш чым на 100 мільёнаў рублёў.

- У якасці крыніцы даходаў, на якія былі набытыя кватэры, пенсіянерка паказала суму пенсіі паводле ўзросту. Таксама яна патлумачыла, што частку грошай атрымала ад сваякоў з Расеі, што знайшло пацвярджэнне, а 21 тысячу даляраў ёй нібыта падарыў муж, цяпер нябожчык. Праверыўшы фінансавы стан і крыніцы даходаў мужа, мы высветлілі, што ён мог сабраць максімум 6 тысяч даляраў, - распавялі onliner.by у прэс-службе інспекцыі МПЗ Віцебскай вобласці.

Пенсіянерцы выставілі да выплаты падаходны падатак сумай 13,8 млн, аднак яна паспрабавала абскардзіць гэтую пастанову.

- Міністэрства падаткаў і збораў не падтрымала гэтую скаргу. Паколькі добраахвотна пенсіянерка адмаўляецца плаціць падатак, мы вымушаныя былі звярнуцца ў суд, - дадалі ва ўстанове.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках