4 траўня 2024, Субота, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы аб Жырыноўскім: Месца некаторых палітыкаў у заапарку

12
Кіраўнік МЗС Літвы аб Жырыноўскім: Месца некаторых палітыкаў у заапарку
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус не бачыць сэнсу абмяркоўваць заяву дэпутата Дзярждумы аб тым, што ў Літвы трэба «забраць Вільню і Клайпеду».

У адказ на пытанне BNS аб выказванні Уладзіміра Жырыноўскага, кіраўнік МЗС сказаў, што месца некаторых палітыкаў у заапарку, піша ru.delfi.lt.

«Мы не павінны ўключацца ў гэтую дыскусію. Я ўжо заяўляў, што месца такіх палітыкаў у заапарку. Я не бачу сэнсу пускацца ў дыскусіі такога ўзроўню», - сказаў у сераду BNS міністр, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку.

Лінкявічус звярнуў увагу на тое, што з верасня мінулага года Жырыноўскі унесены ў «чорны спіс» Еўразвязу, асобам з якога забаронены ўезд у краіны супольнасці.

«Ён знаходзіцца ў спісе санкцый з верасня 2014 года. І таму не трэба рабіць нешта дадаткова», - сказаў міністр, адказваючы на пытанне аб развагах кіраўніка МУС аб тым, што Жырыноўскі ў Літве можа быць абвешчаны непажаданай асобай.

Пагрозы «забраць Вільню і Клайпеду» лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі (ЛДПР) Жырыноўскі агучыў падчас дэбатаў на расейскім «Першым канале» ў сераду пасля паўночы, у перадачы «Структура моманту».

Пасол Еўрапейскага звязу (ЕЗ) у Расеі Вігаўдас Ушацкас, які ўдзельнічаў у гэтай жа перадачы з Жырыноўскім, запатрабаваў афіцыйнай пазіцыі Расеі ў сувязі з публічнымі пагрозамі дэпутата на тэлевізіі. Ён мяркуе, што гэтае пытанне павінны падняць і кіраўнікі Літвы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках