26 красавiка 2024, Пятніца, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманы партнёр расейскага алігарха Міхаіла Прохарава

15
У Менску затрыманы партнёр расейскага алігарха Міхаіла Прохарава

Затрыманы і адпраўлены ў следчы ізалятар КДБ Максім Фінскі - былы дырэктар кампаніі «Інтэргеа» і былы партнёр алігарха Міхаіла Прохарава, кіраўніка групы кампаній «АНЭКСІМ».

Пра гэта расейскаму выданню «Ёд» паведаміла інфармаваная крыніца.

У Расеі ў дачыненні да Фінскага распачатая крымінальная справа паводле арт.159 ч.4 КК РФ - «Махлярства, учыненае арганізаванай групай альбо ў асабліва вялікай суме або пацягнула пазбаўленне права грамадзяніна на жылое памяшканне». Санкцыі паводле гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін да дзесяці гадоў са штрафам да аднаго мільёна расейскіх рублёў.

Спачатку Фінскі утрымліваўся ў следчым ізалятары, затым быў пераведзены пад хатні арышт.

Паводле звестак крыніцы, бізнэсовец зрэзаў электронны бранзалет, які кантраляваў ягонае перамяшчэння, і выехаў у кірунку Менска на самаходзе службы бяспекі Прохарава.

Паводле звестак усё той жа крыніцы, у Беларусь Фінскі прыехаў з фальшывым пашпартам на імя нейкага Уласава. Ён планаваў з Менска вылецець у Франкфурт, а адтуль - у Маямі.

Расейскія аператыўнікі прыляцелі за Фінскім ў Менск, аднак у экстрадыцыі ім было адмоўлена.

У Камітэце дзяржбяспекі Беларусі не пацвярджаюць, але і не зняпраджваюць інфармацыю пра тое, што Максім Фінскі цяпер утрымліваецца ў іх следчым ізалятары, удакладняе Sputnik.

Як паведаміла крыніца Sputnik блізкая да праваахоўных органаў Беларусі, прасіць за свайго партнёра ў Менск накіраваўся асабіста Міхаіл Прохараў.

У прэс-службе групы «АНЭКСІМ» «Ёду» паведамілі, што пра месцазнаходжанне Максіма Фінскага ў гэты момант ім нічога невядома. Там таксама патлумачылі, што Фінскі з'яўляецца чальцом рады дырэктараў «Інтэргеа» - і гэта «адзіны фармат ягонага перасячэння з бізнэсам «АНЭКСІМ».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках