27 красавiка 2024, Субота, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін увёў мільённыя штрафы «за экстрэмізм у СМІ»

28
Пуцін увёў мільённыя штрафы «за экстрэмізм у СМІ»

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які павялічвае памер штрафаў за заклікі да тэрарызму і экстрэмізму ў СМІ.

Дакумент, апублікаваны на партале прававой інфармацыі, уносіць змены, прынамсі, у артыкул КаАП 13.15 "Злоўжыванне свабодай масавай інфармацыі".

За публікацыі ў СМІ, якія заклікаюць да тэрарызму, экстрэмізму або апраўдваюць такія дзеянні, уводзіцца штраф да 1 млн рублёў з канфіскацыяй накладу, паведамляе BBC.

Акрамя таго, закон уносіць змены ў артыкул 20.29 "Вытворчасць і распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў", павялічваючы памер штрафу для юрыдычных асоб. Раней ён складаў ад 50 да 100 тысяч рублёў, але цяпер узрасце да сумы ад 100 тысяч да мільёна рублёў.

Раней міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расеі прапаноўвала зацвердзіць у якасці мінімальнай мяжы штрафу 400 тысяч рублёў.

Закон быў прыняты Дзярждумай і ўхвалены Саветам Федэрацыі ў канцы красавіка.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках