26 красавiка 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Рутэнка паспрачаецца за перамогу ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў

1
Сяргей Рутэнка паспрачаецца за перамогу ў гандбольнай Лізе чэмпіёнаў

Нямецкі Кёльн сёння прыме вызначальнае кола галоўнага клубнага гандбольнага турніру Старога Свету - «Фінал чатырох» Лігі чэмпіёнаў.

У першым сённяшнім паўфінальным двубоі гішпанская «Барсэлона», адным з лідэраў якой з'яўляецца капітан каманды Беларусі Сяргей Рутэнка, згуляе з польскім клубам «Вівэ» з Кельцэ (пачатак гульні а 16.15, жывая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»), піша БелТА.

За мінулыя гады «Барсэлона» 7 разоў станавілася найлепшым клубам Еўропы, прычым аднойчы пры беспасярэднім удзеле Сяргея Рутэнкі (2011). Акрамя таго, беларус яшчэ чатыры разы быў пераможцам Лігі чэмпіёнаў - у складзе славенскага «Цэле» (2004) ды гішпанскага «Сьюдад-Рэала» (2006, 2008, 2009). У гэтым сэзоне 33-гадовы Сяргей Рутэнка ў складзе «Барсэлоны» здабыў пятае золата гішпанскага першынства (2011-2015), а яшчэ 3 тытулы чэмпіёна Гішпаніі ён здабыў разам з партнёрамі з «Сьюдад-Рэала» (2007-2009), з якога ў 2009 перабраўся ў сталіцу Каталоніі. У актыве лідэра беларускай каманды 4 золаты ў Славеніі ў складзе «Цэле» (2001, 2003-2005).

Другую паўфінальную пару цяперашняй Лігі чэмпіёнаў склалі фіналіст леташняга турніру нямецкі «Кіль» і вугорскі «Вэспрэм» (пачатак а 19.00, жывая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»).

Пераможцы сённяшніх паўфінальных баталій ў апошні дзень вясны падужаюцца за Кубак чэмпіёнаў, а слабейшыя сустрэнуцца ў матчы за 3-е месца. У мінулым годзе ў вызначальнай сустрэчы Лігі чэмпіёнаў нямецкі «Фленсбург» адолеў «Кіль» з лікам 30:28.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках