2 траўня 2024, Чацвер, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: У вас няма права на памылку на такім узроўні

27
Вікторыя Азаранка: У вас няма права на памылку на такім узроўні

Беларуская тэнісістка пракаментавала паразу ад Сэрэны Уільямс у матчы трэцяга кола «Ралан Гарос».

Словы Вікторыі Азаранкі прыводзіць «Прессбол».

«Я думаю, што мы правялі матч на вельмі высокім узроўні. Цяпер я знаходжуся там, дзе знаходжуся. Мой узровень гульні кажа сам за сябе. Нам патрэбен быў той чортаў паўтор. У вас няма права на памылку на такім узроўні, ну а для гульца не проста разгледзець такі след ад мяча.

Нам з Сэрэнай нічога не трэба высвятляць паміж сабой. Я падарыла ёй пару маіх шортаў, бо Сэрэне яны вельмі спадабаліся» - сказала Вікторыя Азаранка на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.

Нагадаем, найлепшая беларуская тэнісістка скончыла выступ на адкрытым чэмпіянаце Францыі. У трэцім коле (1/16 фіналу) Вікторыя Азаранка (27-е месца ў рэйтынгу WTA) саступіла першай ракетцы свету Сэрэне Уільямс з ЗША з лікам 6:3, 4:6, 2:6. Лік асабістых сустрэч стаў 16:3 на карысць спаборніцы беларускі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках