3 траўня 2024, Пятніца, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы давялі, што абсалютны слых можна развіць

1
Навукоўцы давялі, што абсалютны слых можна развіць

Даследчыкі правялі серыю экспэрыментаў і давялі, што дарослыя людзі вельмі добра паддаюцца развіццю музычнага слыху, аж да ўзроўню абсалютнага слыху.

Артыкул, які распавядае аб выніках працы навукоўцаў, быў апублікаваны ў часопісе Cognition.

Абсалютны слых - гэта здольнасць чалавека вызначаць абсалютную вышыню музычнага гуку. Яго ўладальнік павінен памятаць шкалу абсалютных вышынь гуку – актаўны гукашэраг, які складаецца з 12 паўтонаў - і вызначаць вышыню кожнага гуку, не параўноўваючы яго з іншымі гукамі вядомай вышыні. Паводле статыстыкі, абсалютным слыхам валодае адзін чалавек з дзесяці тысяч, а сярод прафесійных музыкаў абсалютны слых сустракаецца прыблізна ў аднаго з некалькіх дзесяткаў чалавек, піша «Газета.Ru».

Навукоўцы правялі серыю экспэрыментаў, у якіх удзельнічалі 17 студэнтаў Чыкагскага ўніверсітэта, якія маюць музычную адукацыю, але не валодаюць абсалютным слыхам. Падчас першага доследу студэнтам давалі праслухаць пэўныя ноты, на якія быў накладзены белы шум, а затым вызначыць вышыню гуку. Другі экспэрымент палягаў у тым, што моладзь праслухоўвала 180 гукаў рознай вышыні, вызначаючы адразу падчас праслухоўвання іх вышыню, а непасрэдна пасля заканчэння доследу атрымлівалі інфармацыю аб тым, колькі і якіх памылак яны зрабілі. Затым дослед паўтараўся. Як правіла, студэнты істотна паляпшалі свае навыкі распазнавання вышыні гукаў.

Праз некалькі месяцаў навукоўцы зноў праверылі музычныя здольнасці моладзі і высветлілі, што знізіліся яны вельмі неістотна. Гэта значыць, што кароткае навучанне дало досыць адчувальны эфект. Даследнікі сцвярджаюць: вынікі іх працы, па-першае, даводзяць тое, што дарослыя людзі могуць развіваць свой слых не горш за дзяцей, а па-другое, што пры пэўных высілках слых дарослага чалавека можа быць набліжаны да абсалютнага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках