3 траўня 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Англія заклікала UEFA да байкоту Чэмпіянату свету ў футболе ў Расеі

38
Англія заклікала UEFA да байкоту Чэмпіянату свету ў футболе ў Расеі

Лондан гатовы байкатаваць чэмпіянат свету ў Расеі, але толькі разам з UEFA.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ангельскай футбольнай асацыяцыі Грэг Дайк. Ён падтрымаў ідэю байкоту Чэмпіянату Свету 2018 у Расеі, але толькі разам з астатнімі чальцамі UEFA, паведамляе NEWSru.com.

На гэтым тыдні Зэп Блатэр быў пераабраны прэзідэнтам FIFA, што спрэс не задавальняе шмат якія нацыянальныя Асацыяцыі. Галоўны футбольны функцыянер можа быць дапытаны швайцарскімі ўладамі найбліжэйшым часам.

Цяперз у Еўропе абмяркоўваецца ідэя выхаду UEFA са складу FIFA, і Грег Дайк ахвочы яе падтрымаць, калі Зэп Блатэр ня пакіне займаную пасаду, піша The Guardian.

"Мне сказалі, што большасць еўрапейскіх Асацыяцый і ўся Лацінская Амэрыка прагаласавалі супраць Блатэра, - сказаў ён. - Калі гэта так, то два найбуйнейшыя футбольныя кантыненты кажуць: "Мы не хочам Вас, містэр Блатэр". Два гэтыя кантыненты і ёсць чэмпіянат свету.

Мы не мерымся выходзіць адкуль-небудзь з уласнай ініцыятывы толькі таму, што мы такія правільныя. Калі б гэта здарылася, FIFA жыцьме далей, ці не так? Але калі UEFA захоча байкатаваць чэмпіянат свету, мы, напэўна, маглі б пайсці на гэта разам".

Як вядома, 27 чэрвеня ў Цюрыху супрацоўнікі ФБР арыштавалі дзевяць высокапастаўленых функцыянераў FIFA, якіх западозрылі ў атрыманні хабараў на асабліва вялікія сумы. Расследаванне праводзяць ЗША і Швайцарыя.

Зэп Блатэр захаваў сваю пасаду ў выніках выбараў новага прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках