2 траўня 2024, Чацвер, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Украінскіх уцекачоў не чакаюць у Еўропе

30
The New York Times: Украінскіх уцекачоў не чакаюць у Еўропе

Плынь уцекачоў з Украіны ў краіны ЕЗ павялічваецца, аднак еўрапейскія дзяржавы прымаюць іх неахвотна.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у суботу ў электроннай версіі амэрыканскай газэты The New York Times. Піша "Главком".

"З тых часоў, як на пачатку мінулага года ва Украіне ўсчаўся канфлікт, плынь імігрантаў і прэтэндэнтаў на статус уцекача ў Польшчу ды іншыя еўрапейскія дзяржавы безупынна павялічвалася. Аднак гэтыя краіны не спяшаліся сустракаць іх з шырокімі абдымкамі", - гаворыцца ў матэрыяле.

"Польшча, Нямеччына, Італія ды іншыя дзяржавы, куды часцей за ўсё накіроўваюцца ўкраінцы, спрабуючы атрымаць статус уцекача, збольшага адпрэчваюць іхнія просьбы або замаруджваюць працэс іх разгляду, - зазначае газэта. - Краіны, якія не жадаюць адкрываць межы для магчымай новай плыні мігрантаў - шукальнікаў працы, паказваюць на тое, што вялікія абшары ў заходняй частцы Ўкраіны не былі закранутыя канфліктам".

Паводле звестак выдання, улады краін ЕЗ дазвалялі атрымаць прытулак украінцам значна радзей, чым людзям, якія прыязджаюць з іншых краін, дзе мелі месца ўзброеныя канфлікты. Да прыкладу, статус уцекачоў у дзяржавах Еўразвязу быў дадзены 95% прэтэндэнтам - імігрантам з Сірыі і 89% з Эрытрэі. Для ўкраінцаў гэты паказчык склаў толькі каля 22%.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках