6 траўня 2024, панядзелак, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспарадкі ў Тэль-Авіве: параненыя 70 чалавек

1

У цэнтры Тэль-Авіва ў нядзелю прайшла дэманстрацыя выхадцаў з Эфіопіі, якая перарасла ў масавыя беспарадкі.

Маніфестанты кідалі ў паліцыянтаў камяні, бутэлькі і петарды. Паліцыя была вымушаная прымяніць спецсродкі для разгону удзельнікаў акцыі, піша NEWSru.com.

Падставай для беспарадкаў паслужыла збіццё паліцэйскімі вайскоўца-эфіёпа, знятае на відэа. Пратэстоўцы выставілі шэраг патрабаванняў і заявілі, што ў выпадку іх невыканання «плошча Рабіна ператворыцца ў Балтымор», паведамляе ізраільскі тэлеканал 9TV.

Паводле звестак сайта NEWSru Israel, у агульнай складанасці раненні і траўмы атрымалі блізу 70 чалавек, у іх ліку дзесяткі супрацоўнікаў праваахоўных органаў. 46 пацярпелым спатрэбілася шпіталізацыя. Паведамляецца аб затрыманні блізу 30 чалавек.

Удзельнікамі пратэсту былі пашкоджаныя транспартныя сродкі (у тым ліку яны перавярнулі аўтамабіль паліцыі), нанесеная шкода будынкам і рэстаранам.

Паводле ацэнак журналістаў, праваабаронцаў і супрацоўнікаў паліцыі, такіх акцый пратэсту Тэль-Авіў яшчэ не бачыў. Аднавіць парадак у горадзе ўдалося толькі да 2 гадзін ночы.

Акцыя пратэсту, якая пачалася ў раёне гандлёвага цэнтра «Азріэлі», вуліцы Каплан, комплексу ўрадавых будынкаў і вайсковай базы «Кірыя», прадоўжылася на трасе «Аялон». Пасля таго як паліцыя адціснула дэманстрантаў з шашы, яны накіраваліся на плошчу Рабіна і вуліцу Ібн Гвіроль, дзе адбыліся найбольш жорсткія сутыкненні з паліцыяй.

Кіраўніцтва паліцыі заявіла, што, хоць арганізатары не ўзгаднілі правядзенне акцыі, як патрабуе закон, праваахоўныя органы стараліся праяўляць цярпенне і стрыманасць, аднак дэманстранты перасеклі «чырвоную рысу». Арганізатары акцыі, да якіх далучыліся актывісты сацыяльнага пратэсту, абвінавачваюць паліцыю ў празмерным ужыванні сілы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках