6 траўня 2024, панядзелак, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За прызнанне ў каханні жыхару Магілёўскай вобласці пагражае штраф 2,7 мільёна

6

Хлопец разліў бензін на асфальце ў форме сэрца ў двары дома каханай.

- Увечары да мяне прыбегла суседка і сказала, што на паркоўцы ля нашага дома ля аўто маёй дачкі хлапчукі нешта разліваюць і чыркаюць запалкамі. Мы зразумелі, што гэта бензін, і спалохаліся за свае аўтамабілі, - кажа «Камсамольскай праўдзе» жыхарка аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна. Жанчыны пачалі тэлефанаваць ўчастковаму, але яго на месцы не аказалася. - Тады мы выклікалі міліцыю. Патруль прыехаў хутка, але падпальшчыкаў мы паспелі спудзіць... Засталася толькі бензінавая дарожка ў форме сэрца.

Выявілася, бензінавае сэрца прызначалася маладой суседцы пільных жанчын, але дзяўчына рамантычны ўчынак не ацаніла.

- У міліцыі дзяўчынка сказала, што з гэтым хлопцам не сябруе, у яе ёсць іншы хлопец, - расказваюць суседзі. - А хлопца і ягоных сяброў, якія разлілі бензін, практычна не ведае. Так што падпальшчыкаў не знайшлі, бензін з асфальту змылі.

Так бы рамантычныя хуліганы і засталіся беспакаранымі, калі б праз пару тыдняў, у сярэдзіне красавіка, хлопец не адважыўся паўтарыць задуманае - праўда, у бязлюдным месцы. Фота падпаленага на гэты раз сэрца ён выклаў у сацыяльную сетку, прычым на старонцы той самай дзяўчыны. Па гэтай фатаграфіі хлопца і знайшлі.

- 22-гадовы жыхар аграгарадка Ланькоў Бялыніцкага раёна і ягоны сябар прыехалі ў суседні аграгарадок Вішоў, дзе на паркоўцы ля трохпавярховага дома разлілі на асфальце сэрца сумессю бензіну і масла, - паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама. - За гэты ўчынак прызналі вінаватым аднаго маладзёна, ён прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт.17.1 Адміністрацыйнага кодэкса (дробнае хуліганства).

Хлопцу пагражае штраф у 15 базавых адзінак - гэта 2,7 мільёна рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках