6 траўня 2024, панядзелак, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Ізраіля падаў у адстаўку

5
Кіраўнік МЗС Ізраіля падаў у адстаўку

Авігдор Лібэрман пакідае сваю пасаду і пераходзіць у апазіцыю.

Міністр замежных спраў Ізраіля Авігдор Лібэрман абвясціў, што ягоная партыя "Наш дом Ізраіль" не далучыцца да новага ўраду Біньяміна Нетаньяху, а сам ён пакіне сваю пасаду.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна, са спасылкай на Jerusalem Post.

"На жаль, усё, што мы хацелі бачыць у кааліцыйных пагадненнях і чаго там не ўбачылі, падвяло мяне да высновы, што будучы ўрад будзе служыць не нацыянальным інтарэсам, а апартуністам", - цытуе выданне заяву Лібэрмана.

Пастанову аб пераходзе ў апазіцыю ён патлумачыў тым, што ўважае прынцыпы лепшымі за міністэрскія партфелі". Раней міністр не раз выказваў незадаволенасць саступкамі, на якія пайшоў Нетаньяху дзеля таго, каб заручыцца падтрымкай партый рэлігійнага кшталту.

Нагадаем, у сярэдзіне сакавіка ў Ізраілі прайшлі датэрміновыя парламенцкія выбары, на якіх перамагла кіроўная партыя "Лікуд" прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху, другое месца заняў апазіцыйны левацэнтрысцкі "Сіянісцкі лагер".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках