6 траўня 2024, панядзелак, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Samsung распрацоўвае «разумныя» самаходныя куфэркі

1
Samsung распрацоўвае «разумныя» самаходныя куфэркі

Samsung спрабуе стварыць дарожныя куфэркі, якія будуць самастойна перасоўвацца за ўладальнікамі.

Кампанія Samsung пры супрацоўніцтве з вядомым вытворцам багажных торбаў Samsonite працуе над стварэннем «разумных» дарожных куфэркаў. Такое прычындалле для падарожнікаў атрымае ў свой арсенал не толькі сучасныя датчыкі, але і будзе каштаваць значна танней за свой аналаг, піша onliner.by.

Сучасныя торбы для багажу будуць абсталяваныя датчыкамі сачэння GPS, сістэмамі папярэджання аб адмыканні і аддаленні на вялікую адлегласць, піша Engadget. Аднак гэта яшчэ не ўсё: Samsung спрабуе стварыць у сценах сваіх лабараторый дарожныя куфэркі, якія будуць самастойна перасоўвацца за ўладальнікамі. Пакуль што гэты праект далёкі ад заканчэння - маторы для такіх торбаў вельмі вялікія, і карэйцы ставяць перад сабой задачу паменшыць іх габарыты. А вось Samsonite супольна з авіякампаніямі распрацоўвае куфэркі, якія здольныя самі праходзіць рэгістрацыю, паведамляючы інфармацыйнай сістэме аэрапорта сваю вагу, выбраныя ўладальнікам авіялініі, а таксама пункт прызначэння.

Нагадаем, што Samsung даўно захапляецца распрацоўкай «разумных» прыстасаванняў для штодзённага жыцця. На пачатку сакавіка яна прэзэнтавала высокатэхналагічную сабачую будку класу «люкс», абсталяваную бегавой дарожкай, SPA-сістэмай з джакузі, званком, які пераймае сабачы брэх, свяцільняй, аўтаматызаванай кармушкай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках