28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Куба аднаўляюць паромнае злучэнне

1
ЗША і Куба аднаўляюць паромнае злучэнне

Улады ЗША дазволілі аднавіць паромнае злучэнне, спыненае ў 1960 годзе праз увядзення гандлёвага эмбарга.

Пасля зняцця забароны чатыры кампаніі заявілі аб атрыманні ліцэнзій на паромныя перавозкі. «Калі ўсё пойдзе нармальна, мы можам пачаць перавозкі ўжо ў верасні», - заявіў прэзідэнт кампаніі United Americas Shipping Services Джозэф Хінсан.

У снежні 2014 Вашынгтон абвясціў аб аднаўленні дыпламатычных стасункаў з Гаванай, паведамляе BBC. Працэс нармалізацыі амерыкана-кубінскіх стасункаў, разарваных больш за 50 гадоў таму, апошнія месяцы паскорыўся, кульмінацыяй чаго стала нядаўняя цёплая асабістая сустрэча Абамы з кубінскім лідарам Раулем Кастрам.

Многія кубінскія праваабаронцы пратэстуюць супраць аднаўлення дыялогу паміж Гаванай і Вашынгтонам праз парушэнні на выспе правоў чалавека.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках