28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік з Душанбэ выдаваў сябе за сына Рахмона і вымагаў хабар

5
Школьнік з Душанбэ выдаваў сябе за сына Рахмона і вымагаў хабар

У Душанбэ затрымалі школьніка, які выдаваў сябе за сына кіраўніка Таджыкістана Эмамалі Рахмона.

Ён вымагаў хабар і раздаваў даручэнні чыноўнікам. Пра гэта паведамілі ў антыкарупцыйнай установе краіны, паведамляе руская служба BBC.

Згодна з паведамленнем, вучань 10 класа міжнароднай школы Душанбэ Хушдыл Курбанаў, прадстаўляючыся сынам прэзідэнта Рахмона - Самоні Эмамалі, атрымаў 50 тысяч даляраў за абяцанне падпісаць зямельную ўгоду.

Акрамя таго, прадпрымальны школьнік звязаўся з адным з таджыкскіх чыноўнікаў праз тэлефон і запатрабаваў неадкладнага развязання праблемы.

Улады распачалі крымінальную справу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках