27 красавiка 2024, Субота, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Катастрофа А320 у Францыі: апублікаваная папярэдняя справаздача

Катастрофа А320 у Францыі: апублікаваная папярэдняя справаздача
Фотa: AP

Дакумент пацвярджае інфармацыю аб тым, што Airbus А320 авіякампаніі Germanwings разбіўся ў французскіх Альпах пасля «кантраляванага зніжэння».

Французскае Бюро расследавання ды аналізу бяспекі цывільнай авіяцыі (BEA) апублікавала папярэднюю справаздачу аб катастрофе самалёта А320 авіякампаніі Germanwings у Альпах. Яго вынікі пацвердзілі звесткі пра тое, што лайнер разбіўся пасля «кантраляванага зніжэння», піша РБК.

«Абраная вышыня была зменена з 38 тысяч футаў [11,5 км] да 100 футаў [0,03] км, калі другі пілот [Любіц] быў адзін у кабіне», - гаворыцца ў справаздачы.

«Ён наўмысна змяніў налады аўтапілота, прымусіўшы самалёт спускацца да таго часу, пакуль самалёт не сутыкнуўся з зямлёй. Падчас зніжэння ён не адчыняў дзверы ў кабіну, нягледзячы на просьбы [капітана], які спрабаваў звязацца з кабінай праз гучную сувязь і стукаў у дзверы», - паведамілі экспэрты.

Даклад пацвердзіў апублікаваную ў сераду інфармацыю газеты Bild пра тое, што другі пілот Андрэас Любіц «рэпетаваў» зніжэнне вышыні палёту падчас рэйса з Дзюсельдорфа ў Барселону ў дзень катастрофы А320. Падчас выканання гэтага рэйса капітан таксама пакідаў кабіну, аднак па вяртанні Любіц упусціў яго назад - пра гэта сведчаць звесткі самапісцаў. Падчас адсутнасці камандзіра паветранага судна другі пілот некалькі разоў уручную мяняў выбраную вышыню да адзнакі 100 футаў [0,03] кіламетра, аднак затым вяртаў яе ў зыходнае становішча.

Расследаванне паказала, што А320 знаходзіўся ў нармальным тэхнічным стане, а экіпаж меў усе патрэбныя ліцэнзіямі на выкананне палёту. Акрамя таго, прафесійныя навыкі пілотаў перавышалі стандартны ўзровень.

Экспэрты таксама пацвердзілі, што ў 2009 годзе, падчас курса падрыхтоўкі пілотаў, Любіц лячыўся ад дэпрэсіі і прымаў медыцынскія прэпараты. Пасля гэтага яго медыцынская ліцэнзія была адобраная і некалькі разоў падаўжалася. Пры гэтым у дакуменце ўтрымліваліся адзнакі аб тым, што пілоту патрэбнае рэгулярнае медыцынскае абследаванне.

Раней СМІ паведамлялі аб тым, што 5 гадоў таму Федэральная ўправа цывільнай авіяцыі ЗША (FAA) адмовіла Любіцу ў атрыманні медыцынскага сертыфіката праз «рэактыўную дэпрэсію» і выснову лекара пілота. Больш за тое, установа выдала нямецкаму пілоту даведку, згодна з якой яму забаранялася кіраванне паветранымі судамі.

У дакладзе таксама дадзеныя рэкамендацыі аб прадухіленні такіх авіякатастроф. Экспэрты паабяцалі даследаваць медыцынскі аспект таго, што адбылося, каб надалей выконваць баланс паміж правіламі прыватнасці і бяспекай палётаў. Акрамя таго, удзельнікі расследавання плануюць падрабязна вывучыць патрабаванні да бяспекі кабіны пілота, сярод іншага, працэдуру доступу і выхаду з яе.

Нагадаем, катастрофа самалёта Airbus A320 нямецкага лоўкостэра Germanwings адбылася 24 сакавіка. Самалёт вылецеў рэйсам Барселона - Дзюсэльдорф, на борце знаходзіліся 144 пасажыры і шэсць чальцоў экіпажа. Праз 30-40 хвілін пасля вылету лайнер, ледзь дасягнуўшы крэйсерскай вышыні, стаў зніжацца і рэзнуўся ў гару. Абломкі лайнера былі знойдзены на вышыні 2 км над узроўнем мора ля горада Барселанэт. Улады Францыі паведамілі аб заканчэнні пошукавай аперацыі на месцы катастрофы 21 красавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках