28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрыемствы спрабуюць спагнаць грошы з расейскіх завінавачаных

6
Беларускія прадпрыемствы спрабуюць спагнаць грошы з расейскіх завінавачаных

Зніжэнне экспарту ў Расею - не адзіная праблема беларускіх суб'ектаў гаспадарання на расейскім рынку.

За першы квартал 2015 на 14,9% агулам выраслі нявыплаты, пратэрмінаваная запазычанасць у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 81,2%, піша «Завтра твоей страны».

На гэтым фоне беларускія пастаўшчыкі не спяшаюцца звяртацца ў расейскія суды з пазовамі на неабавязальных контрагентаў.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, па выніках першага квартала 2015 замежная дэбіторская запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў склала 58.843, 7 млн рублёў, што на 14,9% перасягнула паказчык аналагічнага перыяду мінулага года. З гэтай сумы пратэрмінаваная запазычанасць склала 643,9 млрд рублёў. Гэта на 81,2% больш, чым у першым квартале 2014 года і на 46,5% больш, чым было на 1 студзеня 2015 года.

Ільвіная дзель нявыплат прыпадае на ключавы рынак для збыту беларускай прадукцыі - Расею.

У пачатку красавіка 2015 у Маскву для развязання праблемы дэбіторскай запазычанасці пастаўшчыкоў з Беларусі быў адпраўлены генеральны пракурор краіны Аляксандр Канюк. Ён сустрэўся са сваім калегам Юрыем Чайкам, які паабяцаў паспрыяць. Нейкія зрухі азначыліся, але агулам, канстатуюць на прадпрыемствах, сітуацыя застаецца складанай.

Але калі аналізаваць картатэку спраў у расейскіх судах, у справаводстве знаходзіцца не так ужо шмат пазоваў (або судовых даручэнняў судоў Беларусі) аб спагнанні запазычанасці з расейскіх партнёраў.

На працягу красавіка ў картатэцы расейскіх арбітражных судоў выявілі два прынятыя да разгляду з ініцыяваных беларускімі прадпрыемствамі пазовы аб вяртанні больш-менш значных сум запазычанасці. У абодвух выпадках пазоўнікам выступіў Эканамічны суд Магілёўскай вобласці.

Ён патрабуе вяртання на карысць ААТ «Магілёўская фірма «Вяснянка» запазычанасці сумай 1,6 млн расейскіх рублёў з екацерынбуржскай кампаніі «Модны дом Стыліні». Гэта вялікая расейская кампанія, якая займаецца вырабам дзіцячага адзення і яе прасоўваннем у Расеі і краінах СНД.

Запазычанасць сумай 28,2 млн расейскіх рублёў спрабуе праз суд спагнаць і ААТ «Бабруйскі мясакамбінат». Яму завінавацілася за пастаўленую прадукцыю калужская кампанія «Беларускі прадукт».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках