26 красавiка 2024, Пятніца, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышт Надзеі Саўчанкі падоўжаны да 30 чэрвеня

3
Арышт Надзеі Саўчанкі падоўжаны да 30 чэрвеня

Басманны суд Масквы падоўжыў арышт Надзеі Саўчанкі да 30 чэрвеня.

Пра гэта ў Твітэры паведамляюць адвакаты Саўчанкі, піша ЛIГАБiзнесIнформ.

Следчы камітэт Расеі ў справе супраць Надзеі Саўчанкі сцвярджае, што ваеўнікі пасля ўзяцця яе ў палон проста яе адпусцілі. Са слоў следчых у справе ўкраінскай лётчыцы былі дапытаныя 108 тысяч сведак, з іх, нібыта, 21 тысяча - пацярпелыя.

"Следчы заявіў, што дапытаныя 108 тысяч сведак. А два месяцы таму было 19 тысяч", - абурыўся адвакат Марк Фейгін.

Амбасадар Украіны ў ААН Юрый Сяргееў адзначыў, што судовае пасяджэнне ў Басманным судзе ў справе ўкраінскай палоннай з'яўляецца вяршыняй прававога самавольства і здзеку з яе.

"Сённяшні "суд" над Саўчанкай - вяршыня прававога беззаконня Расеі і здзеку з чалавека, жанчыны, і парламэнтара з міжнародным імунітэтам", - напісаў ён у Твітэры.

Нагадаем, 30 красавіка незаконна ўтрымоўваная ў Расеі ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка пераведзеная назад з гарадской лякарні ў следчы ізалятар.

Саўчанка гвалтоўна ўтрымліваецца ў Расеі пасля выкрадання ў чэрвені 2014 года пад Луганскам. Яна абвінавачваецца ў датычнасці да забойства двух журналістаў ВГТРК, якія загінулі ў чэрвені летась падчас расейскай агрэсіі на Данбасе. Усе абвінавачванні Саўчанка катэгарычна адхіляе. На выбарах у Вярхоўную Раду Украіны яна была абраная дэпутатам ад партыі Юліі Цімашэнкі “Бацькаўшчына”. МЗС Украіны намагае, што Саўчанку ўтрымліваюць незаконна. Вызваліць Саўчанку заклікаюць ЕЗ і ЗША.

26 студзеня Парламэнцкая асамблея Рады Еўропы зацвердзіла Надзею Саўчанку дэлегатам ад ПАРЕ. Паўнамоцтвы прадстаўнікоў ПАРЕ зацвердзілі ў першы дзень сесіі. Таксама 26 студзеня на пасяджэнні Бюро ПАРЕ большасцю галасоў было прынятая пастанова аб тым, каб прызнаць міжнародны імунітэт народнай дэпутаткі Украіны Надзеі Саўчанкі.

28 студзеня дэпутаты ПАРЕ пераважнай большасцю галасоў прагаласавалі за папраўку да рэзалюцыі аб Расеі аб неадкладным вызваленні Надзеі Саўчанкі на працягу 24 гадзін і наданні ёй дыпламатычнага імунітэту.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка па пасяджэнні Украіна-ЕЗ, якое адбылося 27 красавіка, паведаміў, што 30 красавіка ў Еўрапейскім парламэнце плануецца прыняцце рэзалюцыі наконт вызвалення Саўчанкі. "30 красавіка ў Еўрапейскім парламэнце плануецца прыняцце асобнай рэзалюцыі наконт вызвалення Надзеі Саўчанкі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках