28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Нямеччыну наляцеў разбуральны тарнада

1

Увечары 5 траўня па паўночных раёнах Нямеччыны прайшоў моцны тарнада, ад якога пацярпелі некалькі населеных пунктаў.

У горадзе Бютцаў хуткасць ветру дасягала 120 кіламэтраў на гадзіну.

Са слоў мэра, у месце не засталося ніводнага цэлага самахода, былі сарваныя дахі дамоў, зламаныя сотні дрэў, паведамляе "Медуза".

У выніку навалы загінуў 26-гадовы мужчына ў Гамбургу - на ягоны аўтамабіль упалі кавалкі даху суседняга будынка. Ягоная цяжарная дзяўчына, якая знаходзілася на суседнім крэсле, параненая. Больш за 30 чалавек пацярпелі.

У Бютцаве шмат гараджан атрымалі траўмы ў выніку падзення з даху ратушы, на якой вёўся рамонт, кавалкаў дахоўкі і арматуры, пашкоджанні атрымалі і іншыя будынкі ў горадзе, у тым ліку мясцовая царква.

Агулам налічылі чатыры тарнада. Падлічылі і страты ад навалы, якія, са слоў мэра Бютцава, складуць некалькі мільёнаў еўраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках