6 траўня 2024, панядзелак, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента: Расея адпрацоўвала ядзерны ўдар па Польшчы

35
Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента: Расея адпрацоўвала ядзерны ўдар па Польшчы

Камісія замежных спраў Еўрапарламента пацвердзіла правядзенне Расеяй вучэнняў нанясенні ядзернага ўдару па Польшчы.

Пра гэта ў эфіры Polskie radio заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента, польскі палітык Рышард Чарнецкі, паведамляе «Укрінформ».

З ягоных слоў, камісія замежных спраў Еўрапарламента прыняла так званы чарнаморскі рапарт - праект рэзалюцыі аб вайскова-стратэгічнай сітуацыі ў Чарнаморскім басейне, у якім згадваецца пра тое, што Расея праводзіла вучэнні ядзернага ўдару па Польшчы.

«Стасункі ЕЗ-Расея пагоршыліся. У канчатковым выніку, пра гэта сведчыць прыняты ў панядзелак камісіяй замежных спраў Еўрапарламента так званы чарнаморскі рапарт, у якім згадана пра тое, што Расея праводзіла вучэнні ядзернага ўдару па нашай краіне. Гэты дакумент з'яўляецца вельмі скептычным ў дачыненні да Расеі, што з'яўляецца следствам працягу цвёрдага курсу ЕЗ», - заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента.

Ён падкрэсліў, што адмова большасці еўрапейскіх лідараў ехаць на святкаванне Дня Перамогі ў Маскву 9 траўня балюча ўразіла расейцаў, і гэта было «дакладным трапленнем» з боку ЕЗ. Палітык патлумачыў, што для Расеі святкаванне Дня Перамогі заўсёды было чымсьці надзвычайным, а круглыя гадавіны завяршэння вайны былі нагодай дэманстрацыі сілы і таго, што з Масквой варта лічыцца.

«Да апошняга часу заходнія лідары лічыліся з такім поглядам і прыязджалі ў Маскву. У гэты раз усё па-іншаму. Пуцін разлічваў на змякчэнне пазіцыі вядучых заходніх краін у дачыненні да Расеі, але пралічыўся», - рэзюмаваў Чарнецкі.

Нагадаем, паводле звестак польскіх СМІ, Масква адпрацоўвала сцэнар ядзернага ўдару па Варшаве на сумесных вучэннях у Беларусі, якія праходзілі ў 2009 і 2013 гадах. У іх бралі ўдзел тысячы расейскіх жаўнераў. Акрамя прэвентыўнага ядзернага ўдару, манеўры прадугледжвалі «падаўленне паўстання» польскай меншасці, а таксама ўварванне войска двух краін на тэрыторыю дзяржаў Балтыі з прарывам да Калінінградскай вобласці.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках