19 траўня 2024, Нядзеля, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сянцоў у судзе прадказаў крах пуцінскай Расеі

4

Украінскі рэжысёр заявіў, што пуцінскі рэжым не можа доўжыцца вечна.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, якога незаконна ўтрымліваюць у расейскім СІЗА, падчас чарговага судовага паседжання паводле сфабрыкаванай супраць яго справы, заявіў, што пуцінскі рэжым не можа доўжыцца вечна.

Відэасюжэт з выступам Сянцова ў судзе быў апублікаваны 6 траўня на YouTube-канале «Грані.Ру».

У пачатку сюжэту ад Сянцова патрабавалі з павагай ставіцца да суда краіны-агрэсара, а да суддзі звяртацца са словамі «Ваша Мосць», што выклікала ўсмешку ў палоннага грамадзяніна Украіны, піша obozrevatel.com.

«Я мяркую, што Расейская Федэрацыя незаконна анэксавала Крым, незаконна затрымала мяне, этапавала мяне ў расейскі суд і незаконна судзіць», - сказаў Сянцоў у судзе.

З ягоных слоў, Расея сваімі дзеяннямі запляміла сябе ў вачах украінцаў і асабліва ў вачах крымчан.

«Мне сорамна за тое, што я сам рускі на 100% (у мяне бацькі з Урала). Я проста грамадзянін Украіны, я люблю сваю краіну... і я люблю Расею... і мне шкада, што такое адбываецца цяпер у гэтай краіне, у нашых краінах і ў гэтай залі суда. Я вельмі спадзяюся, што рана ці позна рэжым, які існуе ў вашай (суддзя пачаў перабіваць Сянцова - рэд.) краіне скончыцца», - сказаў рэжысёр.

Ён таксама з сарказмам выказаўся пра тое, наколькі пастановачным быў ягоны арышт, які быў прымеркаваны да прыезду прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна 9 траўня ў акупаваны Крым.

Нагадаем, Алег Сянцоў - украінскі рэжысёр, быў актывістам Майдана, адкрыта выступаў за адзінства Украіны і дапамагаў украінскім вайскоўцам у Крыме падчас анэксіі. У траўні 2014 года ён быў арыштаваны ФСБ Расеі. Цяпер рэжысёр знаходзіцца ў маскоўскай турме Лефортава праз абвінавачванне ў тэрарызме. Сянцову пагражае 20 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках