14 траўня 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі на РУП «БелЭЗ» знізілі напалову

6
Заробкі на РУП «БелЭЗ» знізілі напалову

Прадпрыемства кіравання справамі Лукашэнкі мае пазыкі перад дзяржавай і перад супрацоўнікамі.

Дзяржаўнае прадпрыемства па эксплуатацыі будынкаў РУП «БелЭЗ» нясе страты. Пра гэта паведаміў чытач charter97.org Аляксандр.

«РУП «БелЭЗ» - стратнае і не перспектыўнае прадпрыемства, кіраўніцтва якога не можа ці не хоча забяспечыць супрацоўнікаў працай. На гэты момант у арганізацыі велізарныя запазычанасці як перад дзяржавай, так і перад работнікамі. Заробак абрынуўся ў два разы - і гэта не мяжа. Людзі сядзяць без працы, кругом звальненні і скарачэнні, - піша чытач.

Як патлумачыла charter97.org старшыня прафзвязавага камітэту прадпрыемства Надзея Кісель, супрацоўнік «трохі перабольшвае».

«У нас вельмі шмат падраздзяленняў і ўпраў і трэба ведаць, дзе менавіта працуе чалавек, каб растлумачыць, чаму ў іх няма працы. У нас працуе 2000 чалавек і агулам інфармацыя аб тым, што заробак упаў аж у два разы - няпраўда. Адзінае што, за студзень мы ўсе не атрымалі прэміі - а гэта 30% заробку. Па-другое, кожнаму персанальна ўстанаўліваюцца надбаўкі за напружанасць працы ў залежнасці ад унёску ў справу, і яны ва ўсіх розныя», - сказала яна.

РУП «БелЭЗ» было створанае з загаду кіраўніка справамі прэзідэнта ў 1997 годзе і займаецца кіраваннем нерухомасцю, комплексным тэхнічным абслугоўваннем і эксплуатацыяй будынкаў і аб'ектаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках