19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камароўскі, Парашэнка і Пан Гі Мун сустрэнуцца ў Варшаве

Камароўскі, Парашэнка і Пан Гі Мун сустрэнуцца ў Варшаве
ФОТА: REUTERS

Пятро Парашэнка сёння правядзе сустрэчу з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам і прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе польскага прэзідэнта.

Трохбаковая сустрэча запланаваная на 17.00 паводле кіеўскага часу. Яна адбудзецца пасля двухбаковых перамоваў Браніслава Камароўскага і Пан Гі Муна.

"Размовы будуць тычыцца магчымасці больш моцнага ўдзелу ААН у развязанні расейскага-ўкраінскага канфлікту", - сказаў польскаму агенцтву (РАР www.pap.pl) міністр канцылярыі польскага прэзідэнта ў замежных справах Ярамір Сакалоўскі.

Пятро Парашэнка 7-8 траўня будзе знаходзіцца з візітам у Польшчы. У Гданьску прэзідэнт возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 70-й гадавіны перамогі над нацызмам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках