6 траўня 2024, панядзелак, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб супольнай брыгадзе з Літвой і Украінай

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб супольнай брыгадзе з Літвой і Украінай
Фотa: golos.com.ua

Закон дазваляе Браніславу Камароўскаму ратыфікаваць пагадненне аб фармаванні супольнай польска-ўкраінска-літоўскай вайсковай брыгады.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства абароны Польшчы.

Закон уваходзіць у дзеянне праз два тыдні пасля яго абвяшчэння. Тады ж Камароўскі зможа ратыфікаваць само пагадненне, піша «Лiга.нет».

На сёння працягваецца праца над тэхнічным паразуменнем паміж Польшчай, Украінай і Літвой, пасля падпісання якога рабочыя групы змогуць прыступіць да вызначэння канкрэтнай структуры брыгады.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўхваліў стварэнне супольнай брыгады ў канцы лютага, а Літва ратыфікавала дамову аб вайсковай брыгадзе ў канцы сакавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках