19 траўня 2024, Нядзеля, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Піянткоўскі: Да абвяшчэння ЕЗ аб санкцыях на Данбасе будзе зацішша

1
Андрэй Піянткоўскі: Да абвяшчэння ЕЗ аб санкцыях на Данбасе будзе зацішша
ФОТА: RFE/RL

Пуцін спрабуе змякчыць заходнія санкцыі, уведзеныя супраць Расеі.

Пра гэта ў інтэрв'ю gordonua.com заявіў расейскі палітолаг, публіцыст, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сістэмнага аналізу РАН Андрэй Піянткоўскі.

«Уся логіка, усе рацыянальныя меркаванні - эканамічныя, палітычныя, ваенныя - паказваюць супраць наступу пасля травеньскіх, - сказаў ён. - Па-першае, гэтыя маштабныя дзеянні ніякіх стратэгічных мэтаў не нясуць. Нянавісць да сябе ва Украіне Пуцін толькі ўзмоцніць і Украіну не падпарадкуе, колькі б там кавалачкаў тэрыторыі ён яшчэ не адарваў. Эканамічныя санкцыі, якія нерашучы Захад будзе вымушаны ўвесці, будуць больш жорсткімі і канчаткова разбураць расейскую эканоміку. Абаме ўжо немагчыма будзе супрацьстаяць Кангрэсу ў амерыканскай грамадскай думцы, і ён будзе пастаўляць усякую зброю Украіне, уключаючы супрацьтанкавыя ракеты.

Вайна ва Украіне - гэта разрыў у грамадскай свядомасці Расеі. Далучэнне Крыма расейцы ў большасці адобрылі і да гэтага часу ўхваляюць, але вайна з Украінай катэгарычна не прымаецца расейскім грамадствам. Нават паводле афіцыйных апытанняў большасць супраць. Непазбежнымі будуць вялікія страты расейскіх вайскоўцаў, а гэта вельмі непрыемна адаб'ецца на аўтарытэце рэжыму. Мы ведаем, што засакрэчаныя нават тыя параўнальна невялікія страты, якія былі ў мінулым годзе. Людзей, якія пра іх кажуць, абвінавачваюць у здрадзе радзіме. Больш за тое, так званыя эліты не зацікаўленыя ў далейшым пагаршэнні стасункаў з Захадам. Гэта было відавочна паказана ў артыкуле вельмі блізкага да Крамля палітолага Лук'янава, які звярнуўся да Захаду з заклікам аб мірным існаванні на ўмовах, што ўсё, што захапілі, застаецца ў нас, але далей Пуцін не лезе».

Усе палітычныя фактары - супраць распачынання гэтай вайны, мяркуе Піянткоўскі.

«Пуцін развяжа вайну, асуджаную на стратэгічную паразу, якую не падтрымлівае ні насельніцтва, ні эліты, - адзначае ён. - Але нам Мэркель яшчэ год таму сказала, што гэты чалавек жыве ў іншай рэальнасці, таму прадказаць, што дзеецца ў галаве ў не зусім здаровага чалавека, немагчыма. Абсалютна выключаць гэты шалёны крок нельга, тым больш што, як усім вядома, ён падмацоўваецца аб'ектыўнымі звесткамі аб нарошчванні расейскіх узброеных сіл і ўнутры Лугандоніі, і на мяжы з Украінай, і масіраваным пастаўкамі тэхнікі. Але можа быць, гэта тлумачыцца тым, што Пуцін як бы шантажуе Захад, пагражаючы ваеннай інтэрвенцыяй, каб атрымаць сабе нейкія больш выгадныя ўмовы такога мірнага існавання. Падводзячы вынік, я б сказаў, што на 90% ніякай эскалацыі не будзе, абмяжуецца нейкімі параўнальна лакальнымі правакацыямі данецкіх бандытаў. Але на вар'яцтва Пуціна я пакідаю 10%.

Да пастановы Еўрапейскага звязу аб санкцыях я амаль упэўнены, што будзе нейкае зацішша.

Пуцін захоча цяпер зняць санкцыі. Санкцыі будуць пераглядацца ў чэрвені-ліпені, таму мне здаецца, да таго як гэты працэс не пройдзе, ніякага наступу не будзе. І ўся гэтая бачная падрыхтоўка зводзіцца да тэзы: «Давайце аслабляйце санкцыі ці я тут парву на сабе цішотку і жах што нараблю». Я думаю, што пасля таго, як санкцыі будуць падоўжаныя, калі яны будуць падоўжаныя, нягледзячы на ўвесь пуцінскі палітычны наступ, імавернасць такога кроку будзе большай. Да абвяшчэння Еўрапейскага звязу аб санкцыях я амаль упэўнены, што будзе нейкае зацішша».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках