19 траўня 2024, Нядзеля, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ульяна Захаранка: «У вёсцы да сына ўсе прыходзілі раіцца»

10

16 гадоў таму быў выкрадзены Юрый Захаранка.

У 16-ю гадавіну знікнення былога міністра МУС Юрыя Захаранкі ягоная маці, Ульяна Рыгораўна, пагадзілася адказаць на пытанні «Салідарнасці».

Юрый Захаранка ўваходзіў у каманду Лукашэнкі на выбарах першага прэзідэнта Беларусі і ў ліпені 1994 года, адразу пасля абрання Лукашэнкі, быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў. У кастрычніку 1995-га Лукашэнка адправіў Захаранку ў адстаўку, а ў красавіку таго ж года былы міністр быў паніжаны ў званні да палкоўніка міліцыі і звольнены з МУС нібыта за грубыя фінансавыя парушэнні і хібы ў працы.

Неўзабаве пасля гэтага Юрый Захаранка перайшоў на бок апазіцыі. Увечары 7 траўня 1999 года Захаранка знік па дарозе дадому, у раёне вуліцы Магілёўскай.

- Сёння 16 гадоў, як бясследна знік ваш сын Юрый...

- Для мяне гэта страшны дзень, я перажываю, начамі не сплю, не ведаю куды мне дзецца (плача - С.). Для мяне самы цяжкі час быў, калі Валодзя памёр (старэйшы сын Уладзімір памёр у 1998 годзе - С.), Юру забралі, і я засталася адна, як сірата.

- Ульяна Рыгораўна, што часцей за ўсё ўспамінаеце, калі думаеце пра сына?

- У вёсцы да яго ўсе прыходзілі раіцца. Паб'юцца ды і ідуць да яго - мы хочам развесціся... А сын як пагаворыць з імі, так яны абнімуцца, пацалуюцца ды падзякуюць Юру: дабра, што ты нас угаварыў, а то б мы хадзілі ў міліцыю.

Сын быў вельмі ўважлівым, не ведаю каму ён не дагадзіў... Мне лісты ўсё прыходзяць: маўляў, следства прадаўжаецца. Я таксама пішу, звяртаюся: дапамажыце, раскажыце, куды вы яго дзелі?

- Ульяна Рыгораўна, зразумела, што гэтыя перажыванні здароўя не дадаюць, а вам ужо 91 год.

- Так, 91. Я ж была ў Нямеччыне, я ўважаюся за вязня... З нагоды свята Перамогі ўсе віншуюць, дапамагаюць, кажуць: Рыгораўна, мы ж цябе не пакінем, не забудзем - як ты на працы ўмела працаваць, то ты і ў жыцці была выдатная сваім характарам. Я была вельмі ўважлівай да людзей.

- Мабыць, па спадчыне ад вас перайшло да сына ўменне ладзіць з людзьмі.

- Так, Юра да мяне заходзіў на працу, яго ўсе так сустракалі, віталіся, абдымаліся, хвалілі мяне, казалі, што мама твая найлепшая не толькі ў лякарні, але і ва ўсёй Беларусі. А цяпер гэтая мама плача і плача.

- А як ваша здароўе? Хапае сіл, каб займацца домам, гаспадаркай?

- З домам усё добра, цёпла, вось вокны памянялі... У агародзе Люба, пляменніца, мне дапамагае, думаю, ёй усё гэта пакінуць, больш няма каму. Сястры даўно няма, а яна мяне глядзіць. Я ў агарод не магу хадзіць. Хадзіла, ды ўпала, мне людзі дапамагалі, падымалі, сказалі: больш ні ў якім выпадку, бо ўжо сіл няма і ногі не слухаюцца. А галава яшчэ думае.

- Жонка і дочкі вашага сына жывуць цяпер у Нямеччыне...

- Так, як Юра прапаў, яны здолелі выехаць, голыя і босыя, неяк там уладкаваліся. Я іх не бачу, але яны мне тэлефануюць кожную хвіліну, вось да свята даслалі грошай, каб я купіла сабе смачнага, успамінала Юру і іх.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках