19 траўня 2024, Нядзеля, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска з'явіцца яшчэ адная зона платнай паркоўкі

5
У цэнтры Менска з'явіцца яшчэ адная зона платнай паркоўкі

З 11 траўня будзе арганізавана спагнанне платы за паркоўку аўтамабіляў на вуліцы Рэвалюцыйнай, Камсамольскай, Інтэрнацыянальнай.

Паведаміў карэспандэнту агенцтва "Мінск-Навіны" галоўны інжынер ГА "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Пётр Пруднікаў, усяго прадугледжана арганізаваць 694 месцы для аўто.

Як і ў іншых зонах платнай паркоўкі, пакінуць тут аўтамабіль на 1 гадзіну будзе каштаваць 10 тысяч рублёў. Прымаць аплату будуць паркаматы, якія працуюць на сонечных батарэях. Прычым да 16 чэрвеня - толькі гатоўкай. А затым пачне дзейнічаць спосаб аплаты з дапамогай банкаўскіх пластыкавых карт.

Як адзначыў Пруднікаў, абсталяванне забяспечанае праграмным комплексам для кантролю за аплатай. Гэта значыць супрацоўнік ДУ "Паркоўкі сталіцы", узброены планшэтам, зможа праверыць, ці разлічыліся вы за паркоўку аўто ці не.

Каб аплаціць занятае месца, трэба ў паркамат увесці 5 лічбаў дзяржнумару самахода і ўнесці адпаведную суму.

Акрамя таго, у новай зоне платнай паркоўкі будуць дзейнічаць ўсе укаранёныя раней спосабы аплаты, якімі карыстаюцца на іншых сталічных аўтаматызаваных паркоўках: з дапамогай адпраўкі SMS, USSD-запытаў і набыцця картак паркоўкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках