19 траўня 2024, Нядзеля, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі «Typhoon» ВПС Вялікабрытаніі ўзмацнілі ахову Балтыі

1
Знішчальнікі «Typhoon» ВПС Вялікабрытаніі ўзмацнілі ахову Балтыі

NATO ўзмацніла ахову паветранай прасторы Балтыі некалькімі брытанскімі знішчальнікамі «Typhoon».

Пра гэта паведамілі ў камандаванні Узброеных сіл NATO ў Еўропе, піша «Укрінформ».

«Чатыры знішчальнікі «Typhoon» каралеўскіх паветраных сіл Вялікабрытаніі ўзмацнілі місію NATO ў патруляванні паветранай прасторы Балтыі. Яны будуць дыслакавацца на авіябазе Амары ў Эстоніі. Разам з чатырма нарвежскімі самалётамі ў Літве, а таксама італійскімі ды бэльгійскімі знішчальнікамі яны будуць ахоўваць паветраную прастору краін Балтыі да канца жніўня», - паведамілі ў NATO.

Адзначым, што місія NATO ў ахове паветранай прасторы Балтыі выконваецца бесперапынна на ратацыйнай аснове з 2014 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках