29 красавiка 2024, панядзелак, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі NATO перахапілі расейскі Іл-20 над Балтыкай

3
Знішчальнікі NATO перахапілі расейскі Іл-20 над Балтыкай

Знішчальнікі NATO ўзняліся ў паветра з літоўскай базы ў Шаўлях, каб суправадзіць выведны самалёт, які ляцеў з выключаным перадатчыкам.

"Быў ідэнтыфікаваны "Іл-20", які ляцеў без плана, без транспондэраў, не падтрымліваў сувязь з дыспетчарамі", - паведаміла загадчыца аддзела інфармавання грамадскасці Вікторыя Чэмінітэ.

На мінулым тыдні былі зафіксаваныя тры такія выпадкі. Падчас двух выпадкаў знішчальнікі таксама ўзнімаліся з базы ў Шаўлях, яшчэ адзін раз - з эстонскага Эмары. За апошнія месяцы самалёты вайскова-паветраных сіл NATO ўжо неаднаразова перахаплялі расейскія вайсковыя самалёты над Балтыкай, піша ru.DELFI.lt.

Паводле звестак альянсу, у 2014 годзе самалёты NATO ўзнімаліся ў паветра на перахоп расейскіх самалётаў у тры разы часцей, чым годам раней.

16 сакавіка Расея прывяла Паўночны флот у поўную баявую гатовасць у рамках "раптоўнай праверкі". Да праверкі прыцягнутыя 38 тысяч вайскоўцаў, 3360 адзінак вайсковай тэхнікі, 41 карабель, 15 падлодак, 110 самалётаў і гелікаптэраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках