17 траўня 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗВР Беларусі скараціліся на $500 мільёнаў

10
ЗВР Беларусі скараціліся на $500 мільёнаў

З пачатку года ЗВР скараціліся на 487,8 млн даляраў.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў красавіку 2015 выраслі на 10,7 млн даляраў і на 1 траўня 2015 года склалі 4571,3 млн даляраў, паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны банк РБ.

З пачатку года ўзровень ЗВР знізіўся на 487,8 млн даляраў. На 1 студзеня 2015 года іх сума складала 5059,1 млн даляраў.

У нацыянальным вызначэнні сума золатавалютных рэзерваў павялічылася ў красавіку на 133,9 млн даляраў ЗША і на 1 траўня 2015 года склала 5 127,2 млн даляраў ЗША ў эквіваленце.

«Адмоўна паўплывала на суму золатавалютных рэзерваў у асноўным сплата Урадам Рэспублікі Беларусь замежных і ўнутраных абавязанняў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме», - паведамляе Нацбанк РБ.

«Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку спрыялі паступленні ад збірання экспартных мыт на нафтапрадукты, дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах у ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама рэфінансаванне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь сваіх абавязанняў», - адзначаецца ў паведамленні.

Рост сумы золатавалютных рэзерваў у нацыянальным вызначэнні абумоўлены паступленнем крэдыту Расейскай Федэрацыі ў расейскіх рублях.

Для даведкі: У складзе ЗВР рэзервовыя актывы ў замежнай валюце на 1 траўня 2015 года склалі 2356,80 млн даляраў ЗША, павялічыўшыся на 12,6 млн даляраў ЗША за красавік 2015 года. Манетарнае золата знізілася на 8,3 млн даляраў ЗША да 1691,3 млн даляраў ЗША. Іншыя актывы знізіліся на 3,6 млн даляраў у красавіку да 0,1 млн даляраў ЗША на 1 траўня. СДР (спецыяльныя правы запазычанні МВФ) выраслі на 10,0 млн даляраў ЗША і склалі 523 млн даляраў ЗША на 1 траўня 2015 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках