19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Мінабароны раскрытыкаваў «вульгарных матэрыялістаў» за стаўленне да параду

81
Прадстаўнік Мінабароны раскрытыкаваў «вульгарных матэрыялістаў» за стаўленне да параду
Уладзімір Макараў
ФОТА: БЕЛТА

«Ліберойдамі» і «вульгарнымі матэрыялістамі» становяцца ўсё тыя, у каго ўзнікае актуальнае пытанне аб кошце шыкоўнага параду ў небагатай краіне.

Выбар часу трэнінгаў вайсковага параду ў цэнтры Менска а 22.00 аптымальны і абумоўлены многімі чыннікамі, заявіў начальнік управы інфармацыі Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў у артыкуле «Яшчэ раз пра сімвалы і кошт парада войскаў», размешчаным на сайце вайсковага міністэства, піша «Наша Ніва».

Гэтай публікацыяй прадстаўнік Мінабароны паспрабаваў адказаць на абвінавачванні разнастайным «ліберойдам» у неабгрунтаваным марнатраўстве і крытыкам начных трэніровак, якія прапануюць альбо наогул не праводзіць парад, альбо пачынаць трэніроўкі пазней.

«Калі трэніроўка параду пачынаецца а 22.00, то пры першым праходжанні войскаў з поўным рытуалам правядзення парада блізу 22.10 гучыць дзяржаўны гімн і адначасова ладзіцца артылерыйскі салют. Адпаведна, калі пачаць трэніроўку ў дзве гадзіны ночы, то не пазней чым у 2 гадзіны 10 хвілін увесь раён прачнецца ад артылерыйскіх залпаў. Цікава, як адрэагуе грамадскасць, калі з патрабавання аўтараў «незалежных» СМІ а трэцяй гадзіне ночы жыхары Менска будуць пабуджаныя громам артылерыйскага салюту?» - задаўся пытаннем Макараў.

Тым, хто прапаноўвае не праводзіць парад, а раздаць грошы пенсіянерам, ён адказаў, што яны «былі і застаюцца вульгарнымі матэрыялістамі, якія спрабуюць вымераць толькі ў даляравым эквіваленце абсалютна ўсё - нават тое, што па вызначэнні не вымяральнае».

У якасці прыкладу Макараў прапанаваў успомніць парад 7 лістапада 1941 года ў Маскве «ва ўмовах амаль двухразовай перавагі праціўніка». «Колькі каштуе парад, калі ў Генеральным штабе Чырвонай арміі ўжо былі распрацаваныя планы абароны Сібіры і Ірана? Калі паводле ўсіх параметраў не тое што перамагчы, а выжыць немагчыма», - адзначыў ён і канстатаваў, што «гэты парад каштаваў столькі, колькі каштуе Перамога над ворагам чалавецтва».

Сучасны вайсковы парад, упэўнены Макараў, «такі ж неацэнны, бо гэта тытанічная падзвіжніцкая праца тысяч людзей, гэта найвышэйшы маральны дух і адказнасць сучаснага пакалення абаронцаў Радзімы, гэта святая памяць аб найвялікшым подзвігу, гэта дэманстрацыя гатоўнасці надзейна забяспечыць мір на нашай зямлі». «Зразумела, што тлумачыць ліберойднай тусоўцы, што значыць тэзіс «нематэрыяльнае кіруе светам», - справа няўдзячная», - мяркуе ён.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках