19 траўня 2024, Нядзеля, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: ААН павінна адыграць вялікую ролю ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе

Парашэнка: ААН павінна адыграць вялікую ролю ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе
ФОТА: REUTERS

Пятро Парашэнка сустрэўся з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам і прэзідэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Украіны.

Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю на Данбасе і адзначылі адсутнасць поўнага доступу для верыфікацыі адводу тэхнікі, а таксама парушэнні рэжыму спынення агню.

Прэзідэнт Украіны Пятpо Парашэнка адзначыў, што ў зоне канфлікту захоўваецца складаная гуманітарная сітуацыя і адсутнічае доступ і магчымасць паставак украінскай і міжнароднай гуманітарнай дапамогі.

Генеральны сакратар ААН падкрэсліў важнасць выканання ў поўным аб'ёме Менскіх дамоўленасцей усімі старанамі і асобна адзначыў важную ролю Парашэнкі ў мірным урэгуляванні сітуацыі.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што ААН павінна адыграць вялікую ролю ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе і накіраваць у гэты рэгіён міратворчую місію.

Пан Гі Мун нагадаў, што пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, падчас якой загінула блізу 60 млн чалавек, прайшло 70 гадоў. Тыя страшныя падзеі павінны стаць урокам і выключыць з'яўленне новых канфліктаў, адзначыў ён.

Пан Гі Мун таксама паведаміў, што прыняў запрашэнне і 8 траўня наведае Украіну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках