19 траўня 2024, Нядзеля, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэрбія не будзе ўдзельнічаць у праекце «Турэцкая плынь»

Сэрбія не будзе ўдзельнічаць у праекце «Турэцкая плынь»

У Бялградзе ўважаюць за немагчымае будаўніцтва лініі трубаправода "Турэцкая плынь" на тэрыторыі Сэрбіі.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю "Інтэрфаксу" прэзідэнт Сэрбіі Таміслаў Нікаліч.

"Я думаю, што рэалізацыя "Турэцкай плыні" [на тэрыторыі Сэрбіі] немагчымая, і з гэтага кірунку мы газ атрымліваць не будзем", - падае ягоныя словы агенцтва.

Прэзідэнт Сэрбіі таксама пацвердзіў нязгоду Бялграда з антырасейскімі санкцыямі ЕЗ, але адзначыў, што Сэрбія пасля далучэння да Еўразвязу будзе абавязаная прытрымлівацца агульнай палітыкі гэтай арганізацыі, паведамляе BBC.

"Мы выклалі ўсім еўрапейскім афіцыйным асобам нашую пазіцыю аб тым, што цяпер мы не згодныя з увядзеннем санкцый супраць РФ, але калі мы станем сябрамі ЕЗ, то будзем абавязаныя весці супольную замежную палітыку", - цытуе Нікаліча агенцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках