19 красавiка 2024, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт ЗША пра санкцыі супраць дыктатуры Лукашэнкі

24
Прэзідэнт ЗША пра санкцыі супраць дыктатуры Лукашэнкі

Рэжым у Беларусі нясе экстраардынарную небяспеку.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама 10 чэрвеня падоўжыў яшчэ на адзін год амерыканскія санкцыі супраць уладаў Беларусі, тэрмін якіх мінаў 16 чэрвеня, паведаміла прэс-служба Белага дома.

У апавяшчэнні чальцам Кангрэса Абама звязаў гэта з тым, што дзеянні і палітыка «пэўных чальцоў урада і іншых асоб у Беларусі падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты».

Усё гэта, са слоў амерыканскага прэзідэнта, уяўляе «экстраардынарную небяспеку нацыянальнай бяспецы і замежнай палітыцы Злучаных Штатаў».

Санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага рэжыму былі ўведзеныя ў кастрычніку 2004 года. Тагачасны прэзідэнт ЗША Джордж Буш зацвердзіў прыняты Кангрэсам «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», які звязваў санкцыі з вызваленнем палітвязняў, спыненнем рэпрэсій супраць прафзвязаў і правядзеннем выбараў у адпаведнасці са стандартамі АБСЕ. Незадоўга да гэтага амерыканскае міністэрства фінансаў абвінаваціла беларускі Інфабанк у адмыванні грошай Садама Хусэйна.

Услед за ЗША, абмежаванні супраць Беларусі ўвёў Еўразвяз. У асноўным яны датычацца выдачы віз чыноўнікам і пазык для беларускіх кампаній. У 2010 годзе, пасля праведзеных у краіне «выбараў» прэзідэнта, санкцыі былі больш жорсткімі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках