4 траўня 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея шантажуе ЕЗ «Іскандэрамі» ў Калінінградзе і «зменамі групоўкі» ў Беларусі

74
Расея шантажуе ЕЗ «Іскандэрамі» ў Калінінградзе і «зменамі групоўкі» ў Беларусі

Мінабароны РФ шантажуе Еўропу нарошчваннем сіл у Калінінградзе і Беларусі.

Расея адкажа нарошчваннем сіл на заходнім кірунку на размяшчэнне ўзбраення NATO ў краінах Усходняй Еўропы і Балтыі, пра якія раней казалі СМІ. Каардынатар управы генеральных інспектараў Мінабароны РФ генерал войска Юрый Якубаў заявіў «Інтэрфаксу», што «Расеі нічога не застанецца», калі цяжкая баявая тэхніка «сапраўды з'явіцца ў шэрагу краін Усходняй Еўропы і Прыбалтыкі», піша NEWSru.com.

Прадстаўнік Мінабароны РФ выказаў здагадку, што «ў першую чаргу будзе ўзмоцненая групоўка войскаў усяго перыметра заходняй мяжы Расеі, уключаючы новыя фармаванні танкавых, артылерыйскіх і авіяцыйных частак». Прынамсі, ракетную брыгаду ў Калінінградскай вобласці пераўзброяць на ракетныя комплексы «Іскандэр». «Зведае значныя змены расейская агульнавайсковая групоўка ў Беларусі, і гэтак далей», - адзначыў Якубаў.

Раней замежныя СМІ паведамілі, што Белы дом і Пентагон магчыма, накіруюць цяжкую вайсковую тэхніку ў краіны Балтыі і Усходняй Еўропы, у тым ліку - у Літву, Латвію, Эстонію, Польшчу, Румынію, Балгарыю і, магчыма, Вугоршчыну. Пры гэтым якіх-небудзь пастаноў пакуль не прынята, распавялі амерыканскія чыноўнікі. З іх слоў, такі крок можа быць зроблены ў мэтах стрымлівання магчымай расейскай агрэсіі ў Еўропе. Польшча і Літва, якія раней баяліся агрэсіі з боку РФ, пацвердзілі перамовы з амерыканскім бокам.

У Крамлі раней адмовіліся каментаваць сітуацыю. «Ніякіх заяў з боку ЗША не было, таму мне пакуль няма чаго сказаць. Калі будзе, мы тады пракаментуем», - сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках