7 траўня 2024, aўторак, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ігнаруе тэрміны выплаты кампенсацый акцыянерам ЮКАСа

10
Расея ігнаруе тэрміны выплаты кампенсацый акцыянерам ЮКАСа

ЕСПЧ паведаміў, што не атрымаў ад Масквы графіка выплаты сумы €1,9 мільярда. РФ павінна была падаць адпаведны план да 15 чэрвеня.

Расея прапусціла ўстаноўлены судом тэрмін для выплаты шматмільярднай кампенсацыі былым акцыянерам расейскага нафтавага канцэрна ЮКАС, паведамляе Deutsche Welle.

Ад расейскага боку не паступіла ніякай інфармацыі пра тэрміны плацяжоў, паведаміла прадстаўніца Еўрапейскага суда ў правах чалавека (ЕСПЧ) у аўторак, 16 чэрвеня, у Страсбургу, паведамляе агенцтва dpa.

План, каму яна будзе выплачваць грошы і колькі менавіта, Расея павінна была падаць да вечара 15 чэрвеня. У 2014 годзе ЕСПЧ прысудзіў былым акцыянерам ЮКАСа рэкордную кампенсацыю - амаль 1,9 мільярда еўра, і камітэт міністраў 47 краін-чальцоў Рады Еўропы запатрабаваў ад Масквы падаць абавязковы да выканання план плацяжоў не пазней за 15 чэрвеня.

ЕСПЧ устанавіў парушэнні ў падатковых працэдурах супраць гэтага канцэрна. Расея як чалец РЕ абавязаная выканаць пастановы ЕСПЧ. Камітэт міністраў сочыць за выкананнем пастаноў ЕСПЧ і выплатай прысуджаных кампенсацый у прызначаныя тэрміны. У верасні міністры зноў абмяркуюць фінансавыя абавязанні Расеі перад ЮКАСам.

Напярэдадні міністр юстыцыі РФ Аляксандр Канавалаў назваў пастанову ЕСПЧ "неадэкватнай" і выказаў сумнеў у тым, што Масква выканае яе. Ён таксама звярнуў увагу на адсутнасць прымусовай працэдуры выканання прынятай ЕСПЧ пастановы.

Акрамя ЕСПЧ, справай ЮКАСа займаўся Трацейскі суд у Гаазе. У ліпені 2014 ён таксама вынес пастанову на карысць былых акцыянераў нафтавага канцэрна. Суд у Гаазе высветліў, што РФ парушыла Энэргетычную хартыю і фактычна экспрапрыявала ЮКАС, за што павінна выплаціць ягоным былым уладальнікам 50 млрд даляраў. РФ ужо абскардзіла пастанову суда, а былыя акцыянеры пачалі ў Еўропе і ЗША працэсы спагнання з РФ кампенсацыі шляхам арышту расейскай маёмасці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках