26 красавiка 2024, Пятніца, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас вучэнняў NATO ў Балтыйскім моры затануў польскі транспарцёр-амфібія

9
Падчас вучэнняў NATO ў Балтыйскім моры затануў польскі транспарцёр-амфібія
Фото: AFP

Двое вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў машыне, былі эвакуяваныя ратавальнікамі.

Вайсковы транспарцёр-амфібія PTS Узброеных сіл Рэспублікі Польшча затануў у Балтыйскім моры падчас марскіх вучэнняў NATO Baltops-2015, піша ZN.ua.

"Падчас дэсантнай фазы вучэння на цэнтральным палігоне ВПС у Устцы пад 10:30 раніцы (11:30 менску - рэд.) марской хваляй затапіла плавальны самаходны транспарцёр, які вяртаўся з берага на борт транспартнага мінаносца"Люблін", - паведаміла Польская грамадская тэлевізія са спасылкай на Мінабароны краіны.

У машыне знаходзілася двое вайскоўцаў. Яны былі эвакуяваныя ратавальнікамі, якія страхуюць дэсант з пантонаў.

Паведамляецца, што транспарцёр знаходзіцца на адлегласці 100 метраў ад берага на глыбіні амаль тры метры і будзе выняты адтуль пасля заканчэння вучэнняў. Прычыны інцыдэнту будуць устаноўленыя спецыяльна арганізаванай камісіяй.

Нагадаем, марскія вайсковыя вучэнні NATO Baltops-2015 праходзяць з 5 да 20 чэрвеня ў паўднёвай частцы Балтыйскага мора. У вайсковых манеўрах возьмуць удзел 17 краін і партэраў Альянсу: Швэцыя, Фінляндыя, Данія, Нарвэгія, Бэльгія, Канада, Эстонія, Латвія, Літва, Францыя, Нямеччына, Грузія, Нідэрланды, Польшча, Турцыя, ЗША ды Вялікабрытанія. Упершыню гэтыя вучэнні праходзяць без удзелу Расеі.

У вучэннях задзейнічаны амаль 4,5 тысячы вайскоўцаў, амаль 50 караблёў і столькі ж вайсковых самалётаў і гелікоптэраў, адная падлодка з Польшчы, 10 баявых катэраў ды іншых судоў. Адной з мэтаў вайсковых манеўраў з'яўляецца адпрацоўка ўзаемадзеяння міжнародных падраздзяленняў ВМС, адпрацоўка высадкі дэсанта, скідванне мін на нізкай вышыні з выкарыстаннем двух бамбавікоў ЗША B52.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках