3 траўня 2024, Пятніца, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Дураў пабіўся з рабаўнікамі ў ЗША

7

На стваральніка расейскай сацсеткі «Вконтакте» Паўла Дурава ў ЗША напалі рабаўнікі.

Пра гэта ён паведаміў у Twitter.

Інцыдэнт адбыўся на адной з вуліц Сан-Францыска: група хуліганаў паспрабавала адабраць у Дурава тэлефон, піша Lenta.ru.

«Толькі што ўвязаўся ў бойку з хлопцамі, якія спрабавалі скрасці мой тэлефон недалёка ад вуліцы Мішн, 980 (Mission - вуліца ў Сан-Францыска). Страшны раён? Не для рускага», - напісаў ён. Таксама заснавальнік «Вконтакте» прыклаў фота сваёй параненай рукі.

Павел Дураў пакінуў Расею пасля таго, як у красавіку 2014 яго звольнілі з пасады генеральнага дырэктара «Вконтакте» і ён прадаў сваю долю ў сацсетцы. Прадпрымальнік, асноўным праектам якога на сённяшні дзень з'яўляецца мэсэнджэр Telegram, тады заяўляў, што не плануе вяртацца на радзіму. На яго думку, Расея «несумяшчальная з інтэрнэт-бізнэсам цяпер».

З тых часоў бізнэсовец з'явіўся ў РФ толькі аднойчы - у лістападзе 2014 года. Яго прыезд быў звязаны з неабходнасцю падпісання пагаднення аб продажы дата-цэнтра «Вконтакте».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках