3 траўня 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрацы: Афіцыйна беспрацоўным можна быць тры гады

12
Мінпрацы: Афіцыйна беспрацоўным можна быць тры гады

Максімальны перыяд, на які можна зарэгістравацца ў якасці афіцыйнага беспрацоўнага, складае 3 гады.

Пра гэта міністарка працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна нагадала падчас прамой лініі ў рэдакцыі «Савецкай Беларусі».

Са слоў Марыяны Шчоткінай, на гэты момант дапамога, на якую могуць прэтэндаваць беспрацоўныя, складае ад 0,7 да 2 базавых велічынь (адна базавая - 180 тысяч рублёў).

Нядаўна Шчоткіна заяўляла, што сума дапамогі пакуль пераглядаць не плануецца. І гэта нягледзячы на значны рост беспрацоўя апошнім часам і самую нізкую дапамогу ў беспрацоўі. Пры гэтым толькі ў Менску блізу 5 тысяч беспрацоўных, паводле звестак на канец красавіка, жылі на дапамогу ў 187,5 тысячы рублёў.

Нагадаем, праз сітуацыю ў эканоміцы, а таксама пасля прыняцця дэкрэта №3 аб увядзенні падатку на «дармаедства» ў Беларусі ўпершыню з 2007 года афіцыйная беспрацоўе дасягнула 1%. Цяпер у краіне налічваецца амаль 70 тысяч зарэгістраваных беспрацоўных грамадзян.

«Сёння максімальны перыяд, на які можна зарэгістравацца ў якасці афіцыйнага беспрацоўнага, - 3 гады, - адзначыла Мар'яна Шчоткіна. - Важнае дапаўненне: пры рэгістрацыі ў службе занятасці чалавек павінен выконваць пэўныя ўмовы. Калі гэтага не адбываецца, яго могуць зняць з уліку».

Нядаўна ўлады заяўлялі, што рыхтуюцца змены ў заканадаўстве аб занятасці, паводле якіх афіцыйна беспрацоўным можна будзе ўважацца не больш за год.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках