3 траўня 2024, Пятніца, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ЦТ у Беларусі зарэгістравалася больш як 101 тысяча абітурыентаў

8
На ЦТ у Беларусі зарэгістравалася больш як 101 тысяча абітурыентаў
Фота: grodnonews.by

На цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі зарэгістраваўся 101 тысяча 691 абітурыент.

Зарэгістраваныя абітурыенты плануюць здаць - 275 тысяч 948 тэстаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі.

Самым масавым прадметам ЦТ у гэтым годзе стала (як і ў мінулым) расейская мова. Яе плануюць здаваць больш за 77 тысяч 287 чалавек. Матэматыку - 52 тысячы 266 тысяч, беларускую мову - 24 тысячы 20 абітурыентаў. На фізіку зарэгістраваліся 28 тысяч 775 абітурыентаў, на ангельскую мову - 23 тысячы 336, на біялогію - 22 тысячы 645 паступаючых. Гісторыю Беларусі маюць намер напісаць 17 тысяч 369, хімію - 12 тысяч 217, грамадазнаўства - 10 тысяч 749 чалавек. На нямецкую падалі заяўкі 3 тысячы 808 абітурыентаў, на сусветную гісторыю найноўшага часу - 1 тысяча 220, на геаграфію - 1 тысяча 273 паступаючых, на французскую мову - 788 чалавека, на гішпанскую мову заявы напісалі 185 абітурыентаў, на кітайскую мову - 10 паступаючых. Рэгістрацыя на ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні скончылася 1 чэрвеня.

Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі ад 13 красавіка 2015 года №19 «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэставання ў вучэбных прадметах у 2015 годзе».

ЦТ будзе праводзіцца з 14 да 27 чэрвеня, рэзервовы дзень - 2 ліпеня.

У параўнанні з 2014 годам у пералік уступных выпрабаванняў уведзеная кітайская мова; у адзін дзень плануецца правядзенне ЦТ адначасова па двух вучэбных прадметах (сусветная гісторыя найноўшага часу і геаграфія).

Беларуская мова пройдзе 14 чэрвеня (нядзеля), расейская мова – 15 чэрвеня (панядзелак), грамадазнаўства - 17 чэрвеня (серада), біялогія - 19 чэрвеня (пятніца), матэматыка - 20 чэрвеня (субота), гісторыя Беларусі - 22 чэрвеня (панядзелак) , хімія - 23 чэрвеня (аўторак), фізіка - 24 чэрвеня (серада), замежная мова (ангельская, нямецкая, французская, гішпанская, кітайская) - 25 чэрвеня (чацвер), сусветная гісторыя найноўшага часу і геаграфія - 27 чэрвеня (субота).

Нагадаем, што для правядзення ЦТ у рэзервовы дзень вызначаны пункты рэгістрацыі, пункт правядзення і тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў.

У гэтым годзе тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэставання ў рэзервовы дзень - з 26 да 29 чэрвеня.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовы дзень можна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларуска-Расейскім універсітэце, Берасцейскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога.

Загадам №323 зацверджаныя правілы падліку тэставых балаў і правілы арганізацыі пункта рэгістрацыі цэнтралізаванага тэставання. Усе дакументы, у тым ліку пастанова №19 і загад №323, размешчаныя на партале Міністэрства адукацыі ў рубрыцы «Уступная кампанія».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках