3 траўня 2024, Пятніца, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З «Гомсельмаша» звальняюцца цэлымі брыгадамі

10
З «Гомсельмаша» звальняюцца цэлымі брыгадамі

Найбуйнейшага вытворцу сельскагаспадарчай тэхнікі - «Гомсельмаш» - праз крызісу пакідаюць працоўныя кадры.

На заводзе кажуць, што ледзь не цэлымі брыгадамі.

У канцы траўня ад кіраўніцтва прыйшоў чарговы загад - у чэрвені зрабіць усе пятніцы непрацоўнымі, з частковым захаваннем заробку, а таксама сфармаваць спісы работнікаў, чыя праца менш важная для функцыянавання прадпрыемства. Адзін з рабочых падзяліўся з «Белсатам» фотаздымкамі дакумента з загадам.

У снежні, са слоў працаўнікоў, на заводзе хавалі аж 10 тысяч камбайнаў, якія не ўдалося прадаць. Пасля новага года былы прэм'ер Мясніковіч канстатаваў: прадпрыемства стала праблемным, але ёсць надзея.

У траўні прадпрыемства наведаў прэм'ер Андрэй Кабякоў і аптымістычна падкрэсліў, што «Гомсельмаш» - наш брэнд, які жыве і будзе жыць. Аднак на двары ўжо чэрвень, а на прамысловым гіганце працуюць толькі 2 станкі з двух дзясяткаў.

«Гомсельмаш» - не адзіная праблема айчыннай эканомікі - няпоўны працоўны дзень цяпер на 80% беларускіх прадпрыемстваў. Тры дні на тыдзень працуюць на «Мілавіцы», вытворца халадзільнікаў «Атлант» наогул спыніў канвеер, МАЗ і БелАЗ праз цяжкасці пакінула дзясятая частка рабочых. Паводле прагнозаў незалежных аналітыкаў, да канца года колькасць занятых у вытворчасці можа знізіцца і да 80 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках