4 траўня 2024, Субота, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна далучылася да вайсковых вучэнняў NATO у Румыніі

Украіна далучылася да вайсковых вучэнняў NATO у Румыніі
ФОТА: AP

У нядзелю, 20 чэрвеня, у Румыніі стартуюць вайсковыя вучэнні Saber Guardian/Rapid Trident 15, у якіх будуць удзельнічаць украінскія і амэрыканскія вайскоўцы.

Частка вучэнняў пройдзе ва Украіне ў ліпені гэтага года, паведамляе «Лiга.нет» са спасылкай на сайт Мінабароны ЗША.

Паводле звестак украінскага камандавання, для правядзення вучэнняў ва Украіне будзе залучана да 290 інструктараў з ЗША. Як паведамляе сайт Міністэрства абароны ЗША, праграма вучэнняў створаная для павышэння эфектыўнасці супольных аперацый Украіны, ЗША ды іншых краін NATO, перадае «Голас Амэрыкі».

Заўтра 21 чэрвеня ў Чорнае мора прыбудзе амэрыканскі ракетны эсмінец Laboon (DDG 58). Як паведамляюць ВМС ЗША, наяўнасць амэрыканскага вайсковага судна ў Чорным моры пацвердзіць амэрыканскую прыхільнасць абавязанням аб міры і стабільнасці перад краінамі NATO.

У канцы лета амэрыканскія вайскоўцы выпрабуюць бяспеку камунікацый на вайсковых вучэннях Exercise Allied Spirit II, якія пройдуць на вайсковай базе ЗША ў Нямеччыне з 4 да 25 жніўня. У іх возьмуць удзел блізу 1600 удзельнікаў з Канады, Вугоршчыны, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі і ЗША.

Тым часам ва Усходняй Еўропе працягваюцца маштабныя вайсковыя вучэнні NATO Allied Shield (Хаўрусны шчыт), якія стартавалі 7 чэрвеня і працягнуцца да канца месяца. Вучэнні падзеленыя на некалькі асобных этапаў. У цэлым задзейнічана больш за 15000 вайскоўцаў з 19 краін свету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках