7 траўня 2024, aўторак, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы не вытрымалі цытрусавага і фінікавага эмбарга

5
Расейцы не вытрымалі цытрусавага і фінікавага эмбарга
ФОТА: LUXFON.COM

Міністр сельскай гаспадаркі РФ Аляксандр Ткачоў дапускае магчымасць скарачэння спісу сельгаспрадукцыі, забароненай да ўвозу ў краіну.

Расея можа дазволіць увоз некаторых тыпаў прадукцыі, якія ў краіне не вырабляюцца, мяркуе міністр.

"Такія пастановы павінны прымацца на самым высокім узроўні", - падкрэсліў Ткачоў у гутарцы з "Інтэрфаксам" у кулуарах Пецярбуржскага міжнароднага эканамічнага форуму.

"Гэта больш палітычнае пытанне, чым эканамічнае. Я мяркую, калі дазволіць увоз пэўных тыпаў тавараў, якія наогул не вырабляюцца, і ніколі не будуць вырабляцца ў Расеі, напрыклад, цытрусавых або фінікаў, гэта ніяк не адаб'ецца на вырабе мяса, яек, птушкі, гародніны і г.д.", - заявіў Ткачоў.

Нагадаем, з 1 жніўня 2014 года Расея ўвяла забарону на імпарт агародніны і садавіны з Польшчы. Афіцыйная Варшава ўспрыняла абвешчаную Расеяй забарону як помсту Крамля за новыя санкцыі Захаду.

Рассельгаснагляд неаднаразова абвінавачваў Беларусь у кантрабандзе польскіх яблыкаў у Расею.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках