28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times выключыла расейскія кампаніі з рэйтынгу найбуйнейшых у свеце

Financial Times выключыла расейскія кампаніі з рэйтынгу найбуйнейшых у свеце

На пазіцыі расейскіх кампаній у рэйтынгу паўплывалі дэвальвацыя, падзенне фондавага рынку праз крызіс і абвал коштаў нафты.

Расейскія кампаніі пакінулі першую сотню рэйтынгу дзелавой брытанскай газеты The Financial Times (FT) у суме рынкавай капіталізацыі, вярнуўшыся на 10 гадоў назад, піша газета «Ведомости» са спасылкай на звесткі FT.

Два гады таму ніводнай расейскай кампаніі не засталося ў топ-50, тады як у 2014 сем прадстаўнікоў Расеі ў сукупнай капіталізацыі выявіліся на апошнім месцы сярод краін БРІК. У гэтым годзе расейцаў няма нават у першай сотні.

Газпром у глабальным спісе апусціўся з 83-а месца на 170-е з капіталізацыяй у $56,57 млрд, а Ашчадбанк, які заняў год таму 177-е месца, зусім пакінуў яго.

Звесткі для рэйтынгу штогод здымаюцца на закрыцці таргоў 31 сакавіка, капіталізацыя - у далярах (курсам таго ж дня), улічваюцца кампаніі не менш чым з 15% акцый у свабодным звароце.

Расейскіх кампаній у глабальным спісе ўсяго пяць. У 2005 годзе Расея дала ў спіс чатыры кампаніі, пазней іх заўсёды было больш за пяць. Паводле сукупнай капіталізацыі кампаній ($197,9 млрд) Расея на 19-м месцы; у 2014 годзе была 16-й з $351,48 млрд.

Як адзначаецца, на пазіцыі расейцаў паўплывалі дэвальвацыя, падзенне фондавага рынку праз крызіс і санкцыі ды абвал коштаў нафты.

Агулам, у першую пяцёрку кампаній паводле сумы рынкавай капіталізацыі ўвайшлі Apple ($724,77млрд), Exxon Mobil ($356,55млрд), Berkshire Hathaway ($356,51млрд), Google ($345,85млрд) і Microsoft ($333,52млрд).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках