14 траўня 2024, aўторак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу аб катастрофе «Боінга» на Данбасе разгледзіць міжнародны трыбунал?

18
Справу аб катастрофе «Боінга» на Данбасе разгледзіць міжнародны трыбунал?

Нідэрланды выступаюць за стварэнне міжнароднага трыбунала для судовага пераследу асоб, якія маюць дачыненне да катастрофы малазійскага «Боінга» на Данбасе.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў высокапастаўленых урадавых колах, паведамляе РБК-Украіна.

Са слоў крыніцы, у Нідэрландах усведамляюць, што шанцы на паспяховае расследаванне невялікія, але спадзяюцца на стварэнне інстанцыі накшталт Міжнароднага суда ААН, каб націснуць на Расею, чыя роля ў гэтым працэсе з'яўляецца вызначальнай.

Створаны трыбунал павінен будзе дзейнічаць пры падтрымцы Рады бяспекі ААН пасля таго, як будзе скончанае міжнароднае расследаванне прычын катастрофы самалёта і будуць названыя імёны падазраваных.

Нагадаем, 17 ліпеня 2014 года ў небе над Данецкай вобласцю збілі «Боінг» кампаніі Malaysia Airlines, які выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Пераважная большасць з іх - 194 пасажыры - былі грамадзянамі Нідэрландаў.

Паводле звестак шэрагу міжнародных арганізацый, украінскіх уладаў і заходніх краін, самалёт збілі прарасейскія баевікі з дапамогай зенітнага ракетнага комплексу «Бук», перададзенага ім з РФ. Масква цягам усяго часу пасля тэракту зняпраўджвае сваё дачыненне да яго.

24 ліпеня Украіна дэлегавала расследаванне катастрофы самалёта Нідэрландам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках