26 красавiка 2024, Пятніца, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла 7-гадовая дзяўчынка, якая патанула ў кобрынскім аквапарку

52
Памерла 7-гадовая дзяўчынка, якая патанула ў кобрынскім аквапарку

Ноччу ў Кобрынскай раённай бальніцы памерла 7-гадовая дзяўчынка, якая 12 чэрвеня пацярпела ў кобрынскім аквапарку.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«На жаль, сёння ноччу памерла дзяўчынка, якая знаходзілася ў стане комы з дыягназам «утапленне прэснай вадой» пасля наведвання аквапарку ў Кобрыне 12 чэрвеня гэтага года. Расследаванне крымінальнай справы прадаўжаецца следчым упраўленнем УСК Берасцейскай вобласці», - напісала яна.

12 чэрвеня сямігадовая дзяўчынка Іра (скончыла першы клас) наведвала аквапарк у складзе арганізаванай групы вучняў Завершскай базавай школы Драгічынскага раёна. А 15:30 адзін з наведвальнікаў дастаў дзяўчынку з-пад вады без прытомнасці.

Дзіця з дыягназам «утапленне ў прэснай вадзе» спачатку даставілі ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу, затым у Берасцейскую дзіцячую абласную бальніцу. Там яна знаходзілася ў коме.

Бацькі дзяўчынкі казалі, што не хацелі адпускаць сваю дачку ў гэтую паездку: «Яна ў нас плаваць не ўмее і баіцца вады. Яна вельмі баіцца, нават калі ёй проста кроплі на твар трапляюць. Але класны кіраўнік пераканала нас, што яна будзе плаваць у жабніку, дзе мелка, што яна будзе пастаянна з ёй. Ледзь не за руку вадзіць. І мы пагадзіліся».

Устаноўлена, што экскурсійную групу з 20 дзяцей суправаджалі два настаўнікі, якія не высвятлялі, ці ўмеюць школьнікі плаваць.

Паводле правілаў наведвання аквапарку, за дзяцей да 12 гадоў адказнасць нясуць суправаджаючыя іх дарослыя. Паводле матэрыялаў следства пацярпелая знаходзілася без нагляду настаўнікаў больш за 10 хвілін. На відэазапісах з камер назірання відаць, як дзяўчынка ідзе ў больш глыбокую частку басейна.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках