6 траўня 2024, панядзелак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі адказалі Шчоткінай: Трэба больш красці або нарадзіць траіх дзяцей

47
Менчукі адказалі Шчоткінай: Трэба больш красці або нарадзіць траіх дзяцей
Мар'яна Шчоткіна
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Кім трэба працаваць, каб купіць нерухомасць у Беларусі?

"Пакруціцца і знайсці яшчэ адную працу", - такія няхітрыя парады дала беларусам, ахвотным зарабляць больш, міністарка працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна. Сама чыноўніца цяпер заканчвае будаўніцтва ўласнага дома ў элітным раёне на месцы былой вёскі Вяснінка. Каб пабудаваць такое ж жыллё, простаму беларусу трэба працаваць ні многа ні мала - 184 гады. Дык кім і якім чынам трэба працаваць беларусу, каб забяспечыць сябе ўласным жыллём? Пра гэта карэспандэнты БелаПАН спыталі ў менчукоў.

"Трэба быць, да прыкладу, дырэктарам банка. Не ведаю, напэўна, трэба шмат красці".

"Думаю, праграмістам. Самыя высокія заробкі - там".

"Адразу адным кавалкам ні ў адной краіне жыллё не будуюць. У той жа Англіі ці Швайцарыі 50% насельніцтва жыве ў арандаваным жыллі. Сваё жыллё - вельмі вялікая раскоша".

"Хірургам. Бандытам".

"Вучуся на архітэктара і думаю, што акурат мая прафесія пасуе для гэтага".

"Простым рабочым, думаю, наогул нерэальна зарабіць на жыллё".

"Красці больш!"

"Нарадзіць траіх дзяцей".

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках